Вы тут

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект аб народным апалчэнні


Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 31 мая, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Фота: БелТА.

У першым чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці», «Аб народным апалчэнні», «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя», «Аб зменах закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь».

У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін», «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Акрамя таго, у адным чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года», «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах», «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб палягчэнні ўмоў перасячэння граніц пры міжнароднай чыгуначнай перавозцы пасажыраў, багажу, таварабагажу».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».