Вы тут

Маршруты для веласіпедыстаў па парку «Нарачанскі» распрацавала студэнтка БДУ


У апошнія гады велатурызм набірае папулярнасць, бо ровар з’яўляецца адным з самых экалагічных і карысных для здароўя відаў транспарту. Актуальнасць работы трэцякурсніцы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Яўгеніі Гурыновіч заключаецца ў недастатковай на сённяшні дзень колькасці распрацаваных веласіпедных маршрутаў у ахоўных прыродных тэрыторыях Беларусі. Мяркуецца, што новыя прапановы будуць садзейнічаць прыцягненню турыстаў у Нацыянальны парк «Нарачанскі», а таксама станоўча паўплываюць на папулярызацыю велатурызму ў рэгіёне і краіне ў цэлым.


Распрацоўка Яўгеніі — гэта пяць веламаршрутаў колцавага тыпу розных узроўняў складанасці. Тры з іх бяруць свой пачатак ад курортнага пасёлка Нарач, яшчэ два — ад Мядзела. Іх даўжыня вагаецца ад 20 да 65 кіламетраў. Падчас складання маршрутаў улічваліся вышыня, ухіл, тып дарожнага пакрыцця, колькасць помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння і колькасць населеных пунктаў, праз якія пралягае шлях. Веламаршруты пракладзены па розных тыпах дарог з улікам умоў надвор’я і падрыхтаванасці турыстаў.

Акрамя гэтага, Яўгенія Гурыновіч звяртае ўвагу ў сваёй рабоце на ландшафтную разнастайнасць мясцовасці. Напрыклад, адзін з маршрутаў праходзіць па ахоўных, рэкрэацыйных, гаспадарчых зонах і перасякае тры тыпы лясоў. Па кожным напрамку складзена кароткае апісанне і зроблена графічнае прадстаўленне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.