Вы тут

Кітай мае намер высадзіць сваіх касманаўтаў на месяц да 2030 года


Кітай мае намер ажыццявіць высадку сваіх касманаўтаў на паверхню натуральнага спадарожніка Зямлі да 2030 года. Такую інфармацыю са спасылкай на ўпраўленне праграмы пілатуемых касмічных палётаў КНР (CMSA) публікуе ТАСС.


Як удакладнілі ў ведамстве, праектам пілатуемых даследаванняў месяца прадугледжваецца, што кітайцы ўпершыню высадзяцца на Месяцы да 2030 года. Пры выкананні гэтай місіі два касманаўты будуць кіраваць пілатуемым месяцаходам для правядзення навукова-даследчых работ. Мяркуецца, што яны змогуць перамяшчацца на месяцаходзе па паверхні натуральнага спадарожніка Зямлі.

Ужо некалькі гадоў у Кітаі развіваюць праграмы даследаванняў космасу. Так, Нацыянальная праграма па даследаванні Месяца была зацверджана ў студзені 2004 года, а праз 15 гадоў касмічны апарат упершыню дасягнуў яе адваротнага боку. Місію выканала міжпланетная аўтаматычная станцыя «Чан’э-4» з месяцаходам «Юйту-2».

У планах — адпраўленне ў маі 2024 года апарата «Чан’э-6», які павінен сабраць у кратары на адваротным баку Месяца ўзоры, неабходныя для вывучэння мікрапрымесяў і ізатопаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?