Вы тут

Лук’яновіч: ЗРК С-400 — сур’ёзны аргумент для забеспячэння бяспекі нашай краіны


Ваеннаслужачыя войскаў проціпаветранай абароны не па чутках ведаюць цану бяспецы. Аб гэтым заявіў ваенным журналістам камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Лук’яновіч у час прыбыцця 28 мая зенітнага ракетнага комплексу С-400 у Беларусь. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


Фота: «Ваяр»

«Для Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны 28 мая знакавы дзень. Мы сустракаем чарговае наша падраздзяленне зенітных ракетных войскаў, узброенае сучаснымі зенітнымі ракетнымі комплексамі С-400, якое прыбыло з палігона Расійскай Федэрацыі, — сказаў Андрэй Лук’яновіч. — Як адзначыў галоўнакамандуючы, у Год міру і стварэння, у няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы, у якой мы цяпер апынуліся, ваеннаслужачыя нашага віду Узброеных Сіл — сапраўдныя абаронцы беларускага неба, яны не па чутках ведаюць цану бяспецы. Прэзідэнт вельмі шмат удзяляе ўвагі абараназдольнасці паветраных рубяжоў. Ідзе планавае перааснашчэнне на новыя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі нашага віду Узброеных Сіл».

У адпаведнасці з планам будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй мы атрымліваем сучасныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. «Нашы спецыялісты, нашы баявыя разлікі на палігоне Расійскай Федэрацыі выканалі ўсе пастаўленыя задачы па абучэнні, удасканаленні, баявым прымяненні зенітнага ракетнага комплексу С-400», — адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны.

Зенітны ракетны комплекс С-400 — сур’ёзны аргумент для гарантавання бяспекі нашай краіны і мірнай працы нашых грамадзян, падкрэсліў Андрэй Лук’яновіч. «Чаму менавіта С-400? На сённяшні дзень гэта самы сучасны зенітны ракетны комплекс, здольны паражаць усю наменклатуру паветраных цэлей — сродкі паветранага нападзення, у тым ліку якія ляцяць па балістычных траекторыях з далёкасцю да 400 км. Высокія характарыстыкі, тактыка-тэхнічныя даныя комплексу, падрыхтаваныя баявыя разлікі — гэта сур’ёзны аргумент для гарантавання бяспекі нашай краіны і мірнай працы нашых грамадзян, — дадаў ён. — Дзякуючы планавай і сістэмнай рабоце па пераўзбраенні і перааснашчэнні мы заўсёды маем высокія паказчыкі прафесіяналізму ваеннаслужачых войскаў проціпаветранай абароны».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.