Вы тут

У правінцыі Шэньсі адкрыўся форум ШАС


У Янліне, што ў правінцыі Шэньсі, адкрыўся форум Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). У маштабным мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі краін-членаў ШАС, назіральнікаў, а таксама партнёраў па дыялогу. Асвятляюць работу глабальнага форуму кітайскія, а таксама замежныя СМІ з больш чым 20 краін. Сярод іх — карэспандэнт «Звязды». 


Тэма форуму ў Янліне — скарачэнне беднасці і ўстойлівае развіццё. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін, беднасць — глабальная праблема, якая актуальная для многіх краін. Кітай мае ўнікальны вопыт ў барацьбе з беднасцю. У КНР цягам апошніх гадоў адбыліся проста каласальныя зрухі ў гэтым кірунку. Як падкрэсліў Чжан Мін, Кітай гатовы ахвотна дзяліцца ўнікальным вопытам з дзяржавамі «шанхайскай сям’і». У сённяшніх няпростых умовах краінам ШАС надзвычай важна развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць узаемадзеянне па шэрагу стратэгічных кірункаў. 

Месца правядзення глабальнага форума абрана адмыслова. Як адзначыла намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшыня Кітайскага камітэта па добрасуседству, сяброўству і супрацоўніцтву Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Юэ Юэ, у правінцыі Шэньсі апошнім часам былі створаны належныя ўмовы для павышэння дабрабыту людзей. Усе залежыць ад вынікаў эканамічнага развіцця. Да прыкладу, сёлета ў першым квартале аб’ём валавага рэгіянальнага прадукту правінцыі ў параўнанні з такім жа часам летась павялічыўся на 5,3 працэнта. Даход на душу насельніцтва гарадскіх і сельскіх жыхароў узрос адпаведна на 5,1 і 7 працэнтаў. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Янлін

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.