Ўчора ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пагранічніка, які святкуецца сёння ў Беларусі.
Праграма была насычанай: выступленне ансамбля, роты ганаровай варты, аркестра, курсантаў з выкананнем элементаў рукапашнага бою; паказальныя выступленні спецыялістаў-кінолагаў Кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044; рэканструкцыя гераічнай абароны пагранічнай заставы ў перыяд пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У рэканструкцыі былі задзейнічаны члены ваенна-гістарычнага клуба «Салдаты перамогі», якія ва ўсёй красе прадэманстравалі баявую тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя гэтага, для наведвальнікаў было адкрыта некалькі інтэрактыўных зон. Жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, зборцы — разборцы зброі, кіданні гранат.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?