Вы тут

У Мінску адбыўся велапрабег


Марафон сабраў 155 удзельнікаў, сярод якіх — кіраўнікі, супрацоўнікі і ветэраны службы з МУС, ГУУС і УУС, курсанты міліцэйскіх ВНУ.


Мерапрыемства пачалося з цырымоніі ўскладання кветак да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. 

— З гэтага велапрабегу мы пачынаем шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да прафесійнага свята ўчастковых інспектараў міліцыі, які адзначым 17 лістапада, — адзначыў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый НАЗАРАНКА. — Выдатна, што сённяшні дзень дапамог аб’яднаць супрацоўнікаў з усёй краіны. Нас магло б быць яшчэ больш, але служба ўчастковых патрабуе пастаяннай увагі і высокай самааддачы. Яна бліжэй за ўсё да грамадзян, а значыць удзел неабходны часам у кругласутачным рэжыме, без выхадных і свят.

Першы намеснік міністра пажадаў удзельнікам бяспечнай дарогі, пазітыўных эмоцый і яркіх уражанняў.

Марафонцы пераадолелі маршрут працягласцю ў 32 кіламетраў. Канечны пункт прыпынку — гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Фінішыраваўшы, удзельнікі з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі, казалі аб тым, што падобныя мерапрыемствы даюць добрую магчымасць пагутарыць з калегамі з розных рэгіёнаў.

Начальнік ГУАПП МГБ МУС Аляксандр КУПЧЭНЯ заўважыў, што велапрабег — гэта не толькі карыснае баўленне часу на свежым паветры, але і мерапрыемства, якое яшчэ больш гуртуе аднадумцаў. «Такім чынам, безумоўна, узмацняем карпаратыўны дух, умацоўваем прэстыж службы ўчастковых інспектараў міліцыі, — падкрэсліў ён. — Вельмі рады, што з намі не толькі дзеючыя супрацоўнікі, але і курсанты. Відаць, што ў хлопцаў гараць вочы, і яны ўжо гатовы ўліцца ў дружны калектыў. Юбілейная дата службы яшчэ наперадзе. І гэтае не апошняе мерапрыемства, якое задумалі да 100-годдзя».

Пасля фінішу ўдзельнікі велапрабегу пачаставаліся салдацкай кашай і духмянай гарбатай. Прысутныя азнаёміліся з унікальнымі экспанатамі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.