Вы тут

Прыёмная кампанія ў ССНУ будзе доўжыцца месяц


Прыём дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі распачнецца ў каледжах 20 ліпеня. Тэрміны ўступнай кампаніі вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі.


Фота: БелТА.

Абітурыенты, якія паступаюць пасля 9 класа ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на дзённую форму атрымання адукацыі за кошт бюджэту, падаюць дакументы з 20 ліпеня да 3 жніўня, на платную дзённую форму — з 20 ліпеня да 14 жніўня. Абітурыентам дзённай формы атрымання адукацыі, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе трэба здаваць уступны іспыт, дакументы трэба падаць да 3 жніўня.

Выпускнікам 11-х класаў і ўстаноў прафтэхадукацыі, якія паступаюць на вочную (дзённую, вячэрнюю), дыстанцыйную або завочную формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, неабходна прадаставіць дакументы з 20 ліпеня да 12 жніўня, «платнікам» — з 20 ліпеня да 20 жніўня. Калі ж пры паступленні прадугледжаны ўступны іспыт, то і «платнікі» падаюць дакументы да 12 жніўня.

Уступныя іспыты ў ССНУ на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове пройдуць з 4 да 8 жніўня, на вочную (дзённую, вячэрнюю), дыстанцыйную або завочную форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай сярэдняй або прафтэхадукацыі за кошт бюджэту і на платнай аснове — з 13 да 15 жніўня.

Залічаць абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй на дзённую форму атрымання адукацыі на бюджэт да 10 жніўня, «платнікаў» — да 16 жніўня. На аснове агульнай сярэдняй або прафтэхадукацыі залічэнне на дзённую бюджэтную форму навучання адбудзецца да 16 жніўня. На дзённай, дыстанцыйнай або завочнай форме атрымання адукацыі на платнай аснове на аснове агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі апошні дзень залічэння — 21 жніўня.

Аб дадатковым наборы на бюджэтныя месцы, што засталіся вакантнымі пасля залічэння, абітурыенты з агульнай базавай адукацыяй, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі, павінны быць праінфармаваныя не пазней за 11 жніўня. Абітурыенты з агульнай сярэдняй або прафтэхадукацыяй даведаюцца аб вакантных месцах не пазней за 17 жніўня.

Для абітурыентаў, якія плануюць паступаць на спецыяльнасці напрамкаў «Сельская гаспадарка», «Ветэрынарыя» ў вочнай (вячэрняй) або завочнай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове тэрміны прыёму дакументаў, — з 15 кастрычніка да 30 лістапада. Залічэнне — да 10 снежня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?