Вы тут

У БНБК адкрыўся першы біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы


У Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі адкрыўся першы біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У 2016 годзе кіраўнік дзяржавы выдзеліў для будаўніцтва БНБК 160 га зямлі. Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ, пасля чаго пачалася сур’ёзная работа. На ўзгадненне праекта пайшло тры гады, а далей пачалося будаўніцтва. Нягледзячы на тое, што рэалізацыя праекта прыпала на пандэмію, мы пабудавалі ўсё ў тэрмін. Цяпер забудавана 96 га, на астатняй тэрыторыі плануецца пабудаваць вытворчасць вітамінаў. Цяпер гэты праект знаходзіцца на ўзгадненні», — расказаў генеральны дырэктар БНБК Данііл Урыцкі.

Паводле яго слоў, на гэты момант у БНБК пабудавана 16 заводаў. Пры гэтым аграпрамысловы блок складаецца з заводаў па вытворчасці камбікорму для свіней, БРЖ і птушкі, рыб, а таксама прэміксаў.

«Фундаментам гэтых вытворчасцей з’яўляецца элеватар з 35 сіласамі, у кожны з якіх змяшчаецца 12,8 тыс. т збожжа. Такім чынам, высокатэхналагічны комплекс прыёмкі, ачысткі, сушкі і захоўвання збожжа складае 448 тыс. т. Усяго ў год мы перапрацоўваем 700 тыс. т збожжа», — адзначыў гендырэктар БНБК.

Акрамя таго, у БНБК ёсць біятэхналагічны комплекс, які ўключае ў сябе мукамольную і крухмальную вытворчасці, вытворчасць глютэну пшанічнага і глюкознага сіропу. Таксама ёсць заводы ферментацыі лізіну, трэаніну, трыптафану, экстракцыі трэаніну і экстракцыі трыптафану.

Паводле слоў Данііла Урыцкага, у адходах вытворчасці чыстая вада рыбнага стандарту і стэрыльнае паветра.

«За 6 месяцаў 2022 года мы вырабілі прадукцыі на $200 млн, у гэтым годзе стаіць задача выйсці на $500 млн, а далей плануем атрымліваць $700 млн», — рэзюмаваў генеральны дырэктар БНБК.

На пляцоўцы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі ў Мінскай вобласці праходзіць першы біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы. У час мерапрыемства плануецца аглядная экскурсія па вытворчасцях ЗАТ «БНБК»: амінакіслотная, камбікормавая вытворчасці, вытворчасць прэміксаў, навукова-практычны цэнтр, аб’екты інфраструктуры. Таксама будуць арганізаваны дыскусійныя секцыі. Асноўныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на форуме, — гэта біятэхналогіі ў Саюзнай дзяржаве, стварэнне новых экспартна арыентаваных вытворчасцей, новыя магчымасці для кормавытворчасці ў Саюзнай дзяржаве, эфектыўнасць і тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, а таксама шмат іншага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?