Мяркуючы па іх галасах, яны вельмі стомленыя ад работы пад пякучымі праменямі сонца, але неверагодна шчаслівыя. 19 медальёнаў за два дні — фантастычная лічба. Гэта вялікі шанц, што хутка мы даведаемся новыя імёны і нехта з герояў Вялікай Айчыннай нарэшце "вернецца" дадому. Як мы ўжо паведамлялі, да канца мая ў Дрыбінскім, Шклоўскім і Горацкім раёнах вядуцца раскопкі ў рамках пошукавай экспедыцыі «Дняпроўскі рубеж-2023». Асноўная пляцоўка — гэта калгаснае поле ў некалькіх кіламетрах ад Шклова, дзе ў ліпені 1941 года праходзілі кровапралітныя баі паміж падраздзяленнямі 53-й Саратаўскай стралковай дывізіі Чырвонай арміі і нямецкай дывізіяй СС «Рэйх».
Сёння на баявых пазіцыях таксама да перамогі працуюць з рыдлёўкамі ў руках пошукавікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» (групы з Асіповіч, Бабруйска, Шклова і Магілёва) сумесна з 52-м асобным спецбатальёнам Мінабароны. На ўздапаможных работах задзейнічаныя настаўнікі, школьнікі і ліцэісты з Магілёва і Шклова.
— У нас такога ў гісторыі клуба яшчэ не было, — кажа кіраўнік клуба Мікалай Барысенка. — Мы маглі падняць 20 байцоў і ўсяго 2-3 медальёны. Максімальная колькасць была 10. А тут ужо 19. Хаця наперадзе яшчэ амаль тыдзень работ. Заўтра перамяшчаемся ў Горацкі раён, але частка нашых рабят застанецца тут. Спадзяемся, што ўдача нам будзе і далей спадарожнічаць.
Падрабязнасці гісторыі бітвы, якая адбылася ў 41-м пад Шкловам, чытайце на наступным тыдні ў выпуску «МС». Як сцвярджаюць эксперты, тут чырвонаармейцы змагаліся да апошняга і толькі пасля таго, як яны ўсе загінулі, немцы змаглі прайсці на Шклоў і захапіць мост праз Днепр.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Святланы БАРЫСЕНКІ і Галіны БЯЛЯЕВАЙ
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?