Вы тут

Паэтычная імпрэза Мінскага гарадскога аддзялення СПБ прайшла на плошчы Свабоды


Квітнее пераможны май.​ Пад такой назвай прайшла паэтычная імпрэза Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на плошчы Свабоды побач з Ратушай. Гэтым мерапрыемствам распачаліся ўжо традыцыйныя творчыя сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі на інтэрактыўнай пляцоўцы Цэнтралізаванай сістэмы публічных дзяржаўных бібліятэк г. Мінска. Яны будуць праходзіць тут кожную суботу ўсё лета.


Першае мерапрыемства адкрыў і правёў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. У аўтарскім выкананні прагучалі яго вершы, а таксама вершы членаў СПБ Іны Фраловай, Ірыны Карэнінай, Таццяны Купрыянец, Алены Басікірскай, Вольгі Любашынай, Таццяны Жылінскай, Кацярыны Стройлавай, Дзмітрыя Мікалаева. Творы класікаў і сучасных замежных і беларускіх аўтараў чыталі рэжысёр і сцэнарыст Мінскага гарадскогатэатра паэзіі Святлана Яфрэмава і юны артыст Тэатра паэзіі Роберт Багушыньскі.

Прагучалі і вершы беларускіх паэтаў у выкананні Таццяны Плашчынскай. Песні на вершы беларускіх паэтаў выканала пад гітару Таццяна Жылінская. 

Павел КУЗЬМІЧ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.