Найбліжэйшы тыдзень прынясе згадку пра любімыя фільмы і іх стваральнікаў з нагоды юбілейных дат. Распавядаем, што цікавага падрыхтавалі да паказу тэлеканала на «Беларусь 3», каб успомніць вядомых кінамайстроў.
Так, у суботу, 27 мая, у ранішнім эфіры тэлеканала пакажуць мастацкі фільм «Справа для сапраўдных мужчын» («Беларусьфільм», 1983 г.), зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым. Кінастужка, якая ўбачыла свет сорак гадоў таму, і сёння вартая, каб яе глядзелі ўсёй сям'ёй. Таму што прафесіяналізм і адважнасць людзей ніколі не губляюць сваёй актуальнасці. Не абмінуць увагай на сацыякультурным і 90-годдзе з дня нараджэння савецкага акцёра тэатра і кіно, кінарэжысёра Георгія Буркова (1933—1990 гг.). Не прапусціце ў эфіры 31 мая паказ фільма «Амністыя» (1981 г.) з артыстам у галоўнай ролі. Кінастужка вытворчасці «Беларусьфільма» па матывах аднайменнай п'есы драматурга Мікалая Матукоўскага таксама належыць рэжысёрскаму пяру Валерыя Панамарова, але дэманструе таленты і творчае бачанне ўдзельнікаў здымачнага працэсу ўжо ў жанры сатырычнай камедыі і пры іншых сюжэтных абставінах...
А вось кінастужку «Самая абаяльная і прывабная» (СССР, 1985 г.) з удзелам Таццяны Васільевай, Ірыны Мураўёвай і Аляксандра Абдулава ўбачыць зможам як у нядзелю, 28 мая, так і 29 мая (у дзень нараджэння Абдулава) у паўторы. Сёлета народнаму артысту Расіі, якога мы ведаем і помнім па ролях у тэатры і кіно, споўнілася б 70 гадоў. Што датычыцца кінафільма, многім вядомы яго сюжэт, словы герояў разышліся на цытаты. Падчас здымак фрагментаў, у якіх гучыць музыка папулярных тады калектываў, быў цікавы эпізод. Выкарыстоўваць аўдыязапісы замежных выканаўцаў без іх дазволу забаранялася. Таму рэжысёр фільма Геральд Бяжанаў напісаў Амандзе Лір, Фаўста Папэці і дыска-гурту «Star on 45», каб атрымаць адпаведны дазвол. Наогул музыканты пайшлі яму насустрач, аднак твор Лір давялося агучваць Ларысе Долінай. Даведайцеся пра іншыя адметныя моманты, згадаўшы любімы кінафільм.
Алена ДРАПКО
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.