Вы тут

«Захаванне міру — тое, што нас аб'ядноўвае»


Старшыня Савета Рэспублікі абмеркавала з моладдзю актуальныя пытанні сучаснага жыцця, адказала на пытанні, якія хвалююць падрастаючае пакаленне.


На пачатку размовы спікер верхняй палаты парламента дала ацэнку беларуска-расійскай маладзёжнай школы «Погляд у будучыню Саюзнай дзяржавы»: «Гэта выдатны праект. Я ўдзячная тым людзям, хто выступіў з такой ініцыятывай».

Наталля Качанава адзначыла, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй носіць стратэгічны характар. «Мы не проста звязаныя гістарычна, каранямі сваімі, — удакладніла яна. — І калі мае зносіны наша моладзь — гэта залог таго, што так, як мы ганарымся нашым мінулам, несумненна, мы будзем ганарыцца і нашай будучыняй».

Спікер расказала, як працуе Савет Рэспублікі, хто становіцца членамі заканадаўчага органа. «Сімвалічна, што наш член Савета Рэспублікі з'яўляецца старшынёй Наваполацкага райвыканкама, маладзёжнай сталіцы Беларусі сёлета, — заўважыла Наталля Качанава. — Гэта невыпадкова: Наваполацку ўсяго 65 гадоў. Гэта маладзёжная сталіца па праву, бо гэта адзін з самых маладых гарадоў нашай краіны».

Адным з ключавых кірункаў сацыяльнай палітыкі Беларусі, па словах Старшыні Савета Рэспублікі, з'яўляецца работа з моладдзю. Яна заўважыла, што і парламентарыі Беларусі, і парламентарыі Расіі вельмі цесна працуюць з маладымі людзьмі. У дадзеным плане карысны вопыт нашай краіны — пры Нацыянальным сходзе працуе Маладзёжны савет, члены якога актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па лініі парламентарызму.

Па словах Наталлі Качанавай, тое, што работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі праекта, былі адзначаны, сведчыць аб лідарскіх якасцях маладых людзей. «Калі задаткі лідара ёсць — гэта выдатна, цудоўна, — перакананая спікер. — Але трэба вучыцца, вучыцца, вучыцца і разумець, што задаткі — гэта добра, але трэба развівацца, каб і ў далейшым заставацца лідарам і выконваць тыя функцыі, якія на вас будуць ускладзены ў адпаведнасці з тым, што вы абераце для сябе».

Асаблівая ўвага моладзі, па словах Старшыні Савета Рэспублікі, аддаецца і Саюзнай дзяржавай. Аб гэтым сведчаць шматлікія рэалізаваныя праекты. Сярод іх — «Цягнік памяці». Сёлета патрыятычны праект аб'яднае школьнікаў з Беларусі, Расіі і некаторых іншых краін былога Савецкага Саюза, якія наведаюць расійскія і беларускія гарады, дзе пакінула свой след Вялікая Айчыннай вайна. Сёння там створаны мемарыялы, музейныя экспазіцыі, дзякуючы якім захоўваецца праўда аб тых падзеях.

«Вы ўбачыце, як жывуць нашы краіны, будзеце дзяліцца сваім вопытам, — звярнулася Наталля Качанава да моладзі. — Мы таксама, са свайго боку, імкнёмся ўносіць пэўныя ініцыятывы для таго, каб вам было цікава разам, каб вы працавалі дзеля будучыні нашых краін. Калі малады чалавек хоча праявіць сябе на карысць краіны і свайго народа, гэта трэба рабіць».

Спікер заўважыла, што час, у якім даводзіцца жыць цяперашняй моладзі, няпросты. «Ідзе геапалітычны перадзел свету, мы бачым, як складана разабрацца моладзі ў той інфармацыі, якая трапляе з розных крыніц, — заўважыла Наталля Качанава. — Што можа быць больш каштоўнае, чым жыццё пад мірным небам? Нічога! Наперадзе ў маладых людзей — яшчэ ўсё жыццё: гэта і стварэнне сям'і, і нараджэнне дзяцей, і набыццё спецыяльнасці і прафесіі, і рэалізацыя сябе як асобы. Гэта ўсё можа быць пад вялікай пагрозай, таму мы павінны разумець, што захаванне міру — тое, што нас аб'ядноўвае. Таму так востра сёння стаіць тэма міру, а вы як найлепшыя прадстаўнікі нашай моладзі павінны гэта добра разумець і ўсведамляць».

Удзельнікі сустрэчы задалі спікеру шэраг пытанняў, якія датычыліся і захавання традыцыйных каштоўнасцяў, і супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па розных сферах, і магчымасці новых праектаў, што ў хуткім часе могуць быць рэалізаваны сучаснай моладдзю.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».