Вы тут

Хто на зямлі галоўны ўладар?


У рэгіёнах Беларусі пачаўся новы сезон рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі». Раённыя туры пройдуць да 15 чэрвеня, абласныя — з 15 да 30 чэрвеня. Па папярэдніх даных, на пачатковым этапе праект «Уладар вёскі» аб'яднае каля 650 маладых сем'яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.


Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар вёскі» стартаваў у 2007 годзе. Яркі і захапляльны, ініцыяваны моладдзю Глыбоцкага раёна, у 2008 годзе ён быў падтрыманы на рэспубліканскім узроўні, атрымаўшы пастаянную прапіску ва ўсіх рэгіёнах краіны. З 2009 года (Год роднай зямлі) праект «Уладар вёскі» змяніў статус на рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект, галоўныя задачы якога — замацаванне маладых сем'яў у вёсцы, павышэнне прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, адраджэнне працоўных дынастый, папулярызацыя традыцый беларускай вёскі, фарміраванне здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

Штогод праект рэалізоўваецца ў фармаце конкурсу ў тры асноўныя туры: раённы, абласны і рэспубліканскі фінал. Кожны год ён аб'ядноўвае сотні маладых сем'яў (муж і жонка не старэйшыя за 31 год), якія пражываюць у сельскай мясцовасці не менш за тры гады і працуюць на вёсцы, выхоўваюць дзяцей. Фіналістаў конкурсу сустракалі Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, неаднаразова Мінская вобласці і Мінск (у 2010 годзе фінал праекта адбыўся на цэнтральнай пляцоўцы Камароўскага рынку). З 2020 года праект увайшоў у праграму свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

Арганізатарамі рэспубліканскага фіналу, правядзенне якога запланавана на 6—8 ліпеня, выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?