Вы тут

Казахі хочуць вучыцца ў расійскіх ВНУ; Школьныя ўрокі — на адкрытым паветры


У меню — абавязковыя гарачыя стравы

У Расіі ўступіла ў сілу пастанова ўрада, якая робіць гарачае харчаванне абавязковым для школьных сталовых.

У дакуменце асобна прапісана, што кампаніі-падрадчыкі, якія забяспечваюць школьнікаў харчаваннем, не маюць права выключаць са свайго меню гарачыя стравы. Акрамя таго, яны абавязаны ўзгадняць з адміністрацыяй школы змест рацыёну для розных узроставых груп і ўлічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў (напрыклад, патрэбнасць у дыетычным харчаванні).

Пастаўшчыкоў таксама абавязалі адбіраць і захоўваць сутачную пробу ад кожнай партыі ежы, адпраўленай у школьную сталовую.


Казахі хочуць вучыцца ў расійскіх ВНУ

Моладзь у Казахстане імкнецца вучыцца ў расійскіх ВНУ праз адсутнасць моўнага бар'ера і высокія стандарты ў сістэме адукацыі РФ, лічыць віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў рэспублікі Мурат Нуртлеў.

«Сфера адукацыі з'яўляецца адной з важных тэм і перспектыўных кірункаў у супрацоўніцтве паміж Казахстанам і Расіяй. Мы заўсёды ўдзяляем вялікую ўвагу гэтаму кірунку. Як вам вядома, вельмі шмат маладых людзей з Казахстана хочуць вучыцца ў Расіі, гэтаму, вядома ж, садзейнічае адсутнасць бар'ераў, падтрымка. У прынцыпе, у моўным плане нашай моладзі лёгка вучыцца тут», — сказаў ён. Пры гэтым казахстанскі міністр зазначыў, што расійскія адукацыйныя стандарты «вельмі высокія».

Кіраўнік МЗС прывёў даныя, згодна з якімі ў Расійскай Федэрацыі цяпер навучаюцца каля 320 тысяч замежных студэнтаў, 68 тысяч з іх з'яўляюцца грамадзянамі Казахстана. «Гэта таксама пацвярджае мае тэзісы, што казахстанская моладзь імкнецца атрымаць адукацыю ў расійскіх ВНУ», — растлумачыў Нуртлеў.


Школьныя ўрокі — на адкрытым паветры

Віцэ-спікер Дзярждумы ад ЛДПР Барыс Чарнышоў накіраваў у Мінасветы прапанову праводзіць у школах хоць бы раз на тыдзень урокі на свежым паветры. Як паведамляе РІА «Навіны», дэпутат пры гэтым абмовіўся, што размова ідзе аб занятках у цёплае і сухое надвор'е.

«Агульная працягласць знаходжання на адкрытым паветры, уключаючы дарогу ў школу і назад, а таксама рухомыя гульні і спартыўныя забавы на паветры, на думку многіх экспертаў, ды і бацькоў, павінны складаць не менш за 40 хвілін для школьнікаў. У сувязі з гэтым прашу разгледзець ініцыятыву аб магчымасці абавязаць школы праводзіць хоць бы адзін урок у тыдзень на свежым паветры, калі там цёплае надвор'е.

Большасць навучэнцаў праводзяць свой дзень у школе ў сядзячым становішчы, у лепшым выпадку ўстаючы, каб выйсці ў буфет. Гэта дрэнна адбіваецца на іх здароўі. А падобныя ўрокі дазволяць дзецям развівацца яшчэ і фізічна».

У якасці аргумента дэпутат прывёў пазіцыю экспертаў, якія сцвярджаюць, што заняткі на паветры дапамагаюць палепшыць канцэнтрацыю ўвагі, садзейнічаюць добраму сну і зніжаюць стрэс.


«Як я сталела ў сацыяльных сетках мамы»

У TіkTok і іншых падлеткавых сацсетках новы трэнд — дзеці знаходзяць старыя фота бацькоў у іх сацыяльных сетках і запісваюць ролікі з такімі падборкамі і рэакцыямі на іх.

Многія з аўтараў ролікаў нарадзіліся (ці былі зусім маленькімі) у часы, калі сацсеткі ўжо з'явіліся. А значыць, калі бацькі выкладвалі з імі фота, могуць адсачыць усе этапы свайго сталення па пастах мамы ці таты. Некаторыя відэа, зробленыя падлеткамі на аснове такіх фота, так і называюцца: як я сталеў/сталела ў сацсетках сваёй мамы.

Падлеткі таксама запісваюць мілыя і вясёлыя рэакцыі на непратакольныя фота бацькоў — такімі яны іх не ведалі. Напрыклад, гэта кадры са студэнцкіх вечарынак, з кавярань, падарожжаў, дзе тата і мама не пазіруюць для фатографа, а проста адрываюцца і радуюцца жыццю. «Я сталкерыла бацьку ў сацсетцы, знайшла гэтую фотку і проста рыдаю. Яго ўсмешка была цудоўная. Люблю цябе», — адрэагавала адна з дзяўчат на фота свайго маладога бацькі з нейкай кавярні.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.