Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта на тэму эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах прывёў дадзеныя сацапытання сярод студэнтаў аб іх каштоўнасных арыенцірах, перадае БелТА.
«Па сацапытаннях студэнцкай моладзі, праведзеных у кастрычніку — лістападзе 2022 года Інстытутам сацыялогіі НАН, такія каштоўнасці, як сумленне, гонар і годнасць, у якасці прыярытэтных назвалі 18% апытаных, любоў да Радзімы — 15,6%, чалавекалюбства і дапамогу людзям — 14,3%. У той час як 57, 8% рэспандэнтаў назвалі сваімі каштоўнасцямі дастатак і грошы», — сказаў Ігар Сергеенка.
Гэты сацапытанне паказаў таксама, што пятая частка апытаных не адносіць сябе да патрыётаў і яшчэ такая ж частка не вызначылася. «Захоўваецца імкненне маладых людзей выехаць за мяжу для атрымання адукацыі і ў пошуках працы. Так, лічба невялікая — не больш за 5% ад агульнай колькасці моладзі, але разам з тым праблема ёсць», — заўважыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Паводле яго слоў, вялікі працэнт (20%) маладых спецыялістаў працуюць не па атрыманых спецыяльнасцях.
Відэаназіранне, празмерныя запыты, публічнае распаўсюджванне.
Ацяпляльныя «лайфхакі» вяскоўцаў.