Вы тут

Ігар Сергеенка ўказаў на поспехі і прабелы ў выхаванні моладзі


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта на тэму эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах паказаў на поспехі і прабелы ў гэтай дзейнасці, перадае БелТА.


 

Фота: БелТА.

Актуальнасць тэмы, па яго словах, звязана з грамадска-палітычным становішчам і ўплывам інфармацыйнай сферы на моладзь. На светапогляд студэнтаў аказваюць сур’ёзны ўплыў інтэрнэт-тэхналогіі, сацыяльныя сеткі, ТГ-каналы. «Інфармацыя, якая распаўсюджваецца імі, носіць дэструктыўны, разбуральны характар, прышчапляючы моладзі чужыя нам каштоўнасці, спараджаючы негатыўнае стаўленне да грамадства і дзяржавы, правакуючы канфліктныя, а часам нават і злачынныя паводзіны. Ад таго, якімі каштоўнасцямі кіруюцца сёння нашы студэнты, якія мэты ставяць перад сабой, да якіх ідэалаў імкнуцца, будзе залежаць у тым ліку і наша з вамі будучыня і будучыня нашай краіны», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Важную ролю ў выхаванні моладзі, натуральна, гуляюць навучальныя ўстановы вышэйшай школы. Кіраўнік Адміністрацыі нагадаў, як Прэзідэнт адзначаў на педагагічным савеце: глабальная задача адукацыйных устаноў — знайсці і запоўніць прабелы ў выхаваўчым і адукацыйным працэсе, закасаўшы рукавы зрабіць усё, каб было не страшна перадаваць краіну тым, хто заўтра выйдзе за парог школы, тэхнікума або ВНУ.

«У цэлым, як паказвае аналіз, у нас у краіне створана сістэма ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю, якая ахоплівае пазавучэбную дзейнасць і ўключае кадравае, інфармацыйна-аналітычнае, метадычнае забеспячэнне гэтай дзейнасці», — сказаў Ігар Сергеенка. Ёсць маса станоўчых прыкладаў і вопыту, якія, у прыватнасці, былі прадстаўлены на выставе да пачатку пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе былі прадстаўлены метадычныя дапаможнікі і напрацоўкі ВНУ па арганізацыі выхаваўчай работы з моладдзю, у тым ліку па дзейнасці куратараў, студэнцкіх саветаў, школ лідарства, валанцёрскага руху, па правядзенні розных праектаў і мерапрыемстваў.

Аднак у гэтай працы маюцца і праблемныя пытанні, канстатаваў Ігар Сергеенка. У іх ліку ён назваў адсутнасць адзінай ідэалагічнай вертыкалі ў ВНУ. Функцыі арганізатараў гэтай працы на факультэтах часцяком ускладзены не на кіраўнікоў, намеснікаў дэканаў, а на радавых выкладчыкаў. Не праглядаецца адзінага падыходу да планавання і зместу гэтай працы. Мерапрыемствы носяць агульны характар. «Назіраецца самае страшнае — фармалізм у арганізацыі мерапрыемстваў ідэалагічнай накіраванасці», — заўважыў кіраўнік Адміністрацыі. Не ў поўнай меры задзейнічаецца інстытут куратарства.

Роля БРСМ у жыцці студэнцкіх калектываў, на думку Ігара Сергеенкі, бачыцца недастатковай: «Саюз не ўспрымаецца як вядучая грамадская арганізацыя ні кіраўніцтвам ВНУ, ні самімі студэнтамі. Не адладжаны механізм узаемадзеяння з кіраўніцтвам ВНУ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?