Вы тут

Абноўленую Канцэпцыю забеспячэння бяспекі дарожнага руху зацвердзілі ў Беларусі


Канцэпцыя забеспячэння бяспекі дарожнага руху зацверджана ў Беларусі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 329 ад 22 мая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

У канцэпцыі вызначаны асноўныя напрамкі павышэння бяспекі дарожнага руху (БДР) у Беларусі і меры па скарачэнні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, зніжэнні цяжкасці наступстваў ДТЗ, у тым ліку па змяншэнні колькасці загінулых і траўміраваных, мінімізацыі забруджвання навакольнага асяроддзя і ўплыву іншых негатыўных фактараў, звязаных з дарожным рухам.

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, павышэнне БДР, накіраванае на захаванне жыцця і здароўя людзей, іх маёмасці — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржпалітыкі ў галіне дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі, а таксама важны фактар устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Адзначаецца, што ў Беларусі за 10 гадоў (з 2013 па 2022 год) адбылося 37 625 ДТЗ, у якіх загінулі 6111 чалавек, яшчэ больш за 39 тыс. чалавек атрымалі раненні. У 2022 годзе зафіксавана 3186 ДТЗ, якія забралі жыцці 466 чалавек, траўмы атрымалі 3384 чалавекі.

«З 2011 па 2022 год назіраецца паступальнае зніжэнне паказчыкаў дарожна-транспартнай аварыйнасці. У параўнанні з 2011 годам колькасць ДТЗ скарацілася ў 1,8 раза, колькасць загінулых — у 2,5 раза, колькасць параненых — у 1,8 раза», — гаворыцца ў дакуменце.

У ліку асноўных пагроз БДР называюцца слабаабароненасць удзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў, веласіпедыстаў, невыкананне ПДР нявопытнымі вадзіцелямі, парушальнікамі рэжыму руху, матацыклістамі і іншымі ўдзельнікамі, недаацэнка імі рызык, нездавальняючы стан праезнай часткі і недастатковая бачнасць дарогі, проціпраўныя дзеянні асобных удзельнікаў дарожнага руху — кіраванне транспартам у стане ап’янення, без правоў і іншыя.

У дакуменце звернута ўвага на тое, што пагрозы БДД застаюцца адной з вострых сацыяльна-эканамічных праблем, якая патрабуе актывізацыі намаганняў дзяржавы і грамадства.

Мэтавымі паказчыкамі Канцэпцыі з’яўляюцца зніжэнне колькасці загінулых у ДТЗ да ўзроўню не больш як 450 у год да 2025 года, не больш за 400 у год — да 2030-га, аднаўленне тэндэнцыі, якая мела месца ў 2011-2016 гадах, па зніжэнні паказчыкаў аварыйнасці (скарачэнне колькасці ДТЗ з загінулымі не менш як на 15 працэнтаў у год), а таксама зніжэнне іншых відаў страт у дарожным руху (эканамічных, экалагічных, сацыяльных) у параўнанні з 2022 годам не менш як на 15 працэнтаў у 2025 годзе і не менш як на 25 працэнтаў у 2030 годзе.

Дасягненне мэт павінна ацэньвацца штогод.

У дакуменце акрэслены асноўныя напрамкі павышэння БДР у Беларусі. Вызначаны і меры дзяржаўнай палітыкі ў галіне дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі і іншыя аспекты.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.