Вы тут

У Ханчжоў знаходзіцца ўнікальны музей чаю


Кітайскі музей чаю знаходзіцца ў горадзе Ханчжоў, што ва ўсходняй правінцыі Чжэцзян. Гэта адзіны ў Кітаі спецыяльны музей нацыянальнага ўзроўню, прысвечаны чаю і чайнай культуры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Музей падзелены на два павільёны: «Шуанфэн» — выставачная зала і «Лунцзін» — зала знаёмства з чайнай культурай. Тут можна не толькі ўбачыць гістарычныя артэфакты, звязаныя з чаем, але і паўдзельнічаць у чайнай цырымоніі і дэгустацыі.

У зале гісторыі чаю прадстаўлена мноства культурных рэліквій, графічных матэрыялаў і сцэн рэстаўрацыі, якія расказваюць гісторыю паходжання і развіцця сусветна вядомага напою, а таксама дэманструюць сутнасць шматвяковай чайнай культуры.

У калекцыі Кітайскага нацыянальнага музея чаю больш чым 5000 экспанатаў, якія ўключаюць чайныя сервізы, кнігі, інструменты для апрацоўкі чаю,яго ўзоры, тэматычныя карціны і многае іншае.У музеі ёсць чайная бібліятэка з калекцыяй з больш чым 10 відаў узораў старажытнага чаю і звыш 1500 відаў сучаснага чаю. Самыя раннія чайныя ўзоры датуюцца 1610 годам.

У павільёне «Лунцзін» прадстаўлена пастаянная экспазіцыя «Сусветны чай і чайны свет», якая распавядае аб шляху распаўсюджвання і гісторыі развіцця чайнай культуры па ўсім свеце. Не дзіўна, што ў тэматычным турыстычным комплексе заўжды шмат наведвальнікаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.