Вы тут

У павеце Фэнцзэ вырошчваюць звыш 400 тысяч тон апельсінаў


У павеце Фэнцзэ горада Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) штогод вырошчваюць больш чым 400 тысяч тон апельсінаў на 3,8 мільярда юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Павет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы раёна вадасховішча Санься, ён мае больш чым 2300-гадовую гісторыю вырошчвання апельсінаў. Агульная плошча плантацый у Фэнцзэ дасягнула 375 тысяч му (25 тысяч гектараў). На гэты від садавіны прыпадае каля 40 працэнтаў аб’ёму вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі павета.

Па паведамленні Чжан Го, сакратара парткама павета Фэнцзэ, 300 тысяч мясцовых сельскіх хатніх гаспадарак палепшылі свой дабрабыт на вырошчванні апельсінаў.

Для паляпшэння сістэмы продажу і пашырэння экспарту садавіны Фэнцзэ стварыў Кітайскі цэнтр гандлю цытрусавай садавіны ў раёне вадасховішча Санься і працягвае кампаніі-экспарцёры садавіны. У 2022 годзе павет ажыццявіў першы экспарт апельсінаў у краіны Пагаднення аб Рэгіянальным ўсёабдымным эканамічным партнёрстве (RCEP) аўтамабільным і марскім транспартам.

У пачатку гэтага года праз цэнтр гандлю Фэнцзэ экспартаваў тысячу тон апельсінаў у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку Сінгапур і Тайланд. Акрамя таго, з дапамогай Заходне-Кітайскага Міжнароднага кірмашу інвестыцый і гандлю (WCIFIT) і іншых выстаў-кірмашоў Фэнцзэ пастаўляе свае апельсіны ў 30 адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню ўнутры Кітая і ў звыш 10 замежных краін.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.