Вы тут

У Кітаі паскараецца лічбавая і «зялёная» трансфармацыя вугальнай прамысловасці


Паездка на беспілотным аўтамабілі да вугальнага пласта, размешчанага на глыбіні 150 метраў, стала часткай паўсядзённага жыцця гарнякоў вугальнай шахты Шанвань, што каля горада Ордас (аўтаномны рэгіён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дзякуючы лічбавізацыі гарнякам больш не трэба спускацца ў глыбокія шахты пешшу або ехаць да месца вуглездабычы на састарэлай маленькай ваганетцы. «19-мясцовы электрамабіль аснашчаны перадавымі тэхналогіямі, такімі як лідарныя датчыкі, а таксама радарныя датчыкі міліметровага дыяпазону, якія дазваляюць яму перамяшчацца ўглыб вугальнага пласта па запланаваным маршруце без удзелу чалавека, што робіць увесь працэс больш бяспечным і хуткім», — адзначыў кіраўнік Цэнтра электрамеханікі і інфармацыі шахты Шэнь Фэй.

Праз паўгадзіны Шэнь Фэй прыбыў на вугальны забой і па відэасувязі патэлефанаваў у цэнтр кіравання на паверхні. «Поўнае разгортванне сеткі 5G дазваляе шахцёрам, якія знаходзяцца пад зямлёй, імгненна абменьвацца паведамленнямі», — дадае ён. З таго часу, як тры гады таму тут стартавала аўтаматызацыя і інтэлектуалізацыя вытворчасці, адміністрацыі вугальнай шахты Шанвань з аб’ёмам гадавой здабычы 16 мільёнаў тон вугалю ўдалося значна павысіць прадукцыйнасць. Машыны замянілі людзей у агульнай складанасці на 36 пластах, што дазволіла скараціць аб’ём цяжкай фізічнай працы, якая выконваецца шахцёрамі.

Згодна з афіцыйнай заявай Міністэрства навукі і тэхналогій КНР, кітайскія ўлады паскораць укараненне штучнага інтэлекту ў 10 сферах, у тым ліку на вугальных шахтах. Беспілотная эксплуатацыя, інтэлектуальны агляд і дыстанцыйнае кіраванне стануць новай нормай у шахтах будучыні. Кітай паскарае будаўніцтва новай энергетычнай сістэмы, нарошчваючы яе патэнцыял для забеспячэння энергазабеспячэння краіны. КНР дабілася выдатных вынікаў у экалагічным і нізкавугляродным пераўтварэнні свайго энергетычнага балансу.

Прасоўванне «зялёнай» трансфармацыі выкапнёвых крыніц энергіі застаецца прыярытэтным напрамкам для кіраўніцтва краіны, у сувязі з чым буйныя вуглездабыўныя правінцыі аб’явілі аб мерах па скарачэнні выкідаў вуглякіслага газу ў найбліжэйшай будучыні. Напрыклад, для садзейнічання высакаякаснаму, дыверсіфікаванаму і нізкавугляроднаму развіццю вугальнай прамысловасці шэньсійскі ўрад прыкладзе намаганні для вытворчасці новых матэрыялаў на аснове каменнага вугалю, такіх як біяраскладальныя формы пластыка і поліэстэру, адзначаецца ў заяве ўлад правінцыі.

Юйлінь, які з’яўляецца цэнтрам вугляздабычы, ужо падае прыклад у дадзеным кірунку. Першы ў свеце праект па вытворчасці этанолу на аснове каменнага вугалю быў рэалізаваны ў прамысловай зоне Юйшэнь у Юйліне пры ўдзеле Даляньскага інстытута хімічнай фізікі пры Акадэміі навук Кітая і карпарацыі Shaanxi Yanchang Petroleum.«Праект на аснове выкарыстання таннага вугалю ў якасці сыравіны для вытворчасці этанолу дапаможа замяніць этанол біялагічнага паходжання і тым самым зэканоміць да 1,5 мільёна тон збожжа ў год. Гэта не толькі забяспечыць чыстае і эфектыўнае выкарыстанне выкапнёвага паліва, але і дапаможа павысіць харчовую бяспеку» , — адзначыў намеснік кіраўніка дырэктара Shaanxi Yanchang Petroleum Yushen Energy & Chemical Co., Ltd. Лю Шысюн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?