Паток наведвальнікаў у больш чым паўсотні нацыянальных археалагічных парках склаў 146 мільёнаў чалавек. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па ахове культурнай спадчыны КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» налайн».
Такая колькасць турыстаў была зафіксавана цягам апошніх пяці гадоў — з 2018-га па 2022-гі. Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па ахове культурнай спадчыны КНР, па стане на канец мінулага года ў Кітаі налічвалася 55 нацыянальных археалагічных паркаў. Зараз падобныя паркі створаны на тэрыторыі шэрагу найбольш вядомых археалагічных помнікаў Кітая, уключаючы Стары летні палац (Юаньмін’юань) у Пекіне, а таксама разваліны Саньсіндуй у правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і Маўзалей першага кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі ў правінцыі Шэньсі (Заходні Кітай).
У параўнанні з іншымі грамадскімі паркамі, найбольш вядомай рысай гэтых пляцовак з’яўляецца іх археалагічная тэматыка. Наведвальнікі могуць убачыць, як праводзяцца археалагічныя работы, і разгледзець археалагічныя знаходкі. Акрамя таго можна азнаёміцца з працэсам археалагічных раскопак і рэстаўрацыі культурных рэліквій, а таксама атрымаць глыбейшае ўяўленне пра культурную і гістарычную каштоўнасць археалагічных аб’ектаў. Па словах Гуань Цяна, намесніка кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР, гэтыя паркі сталі незаменнымі месцамі для дэманстрацыі доўгай гісторыі кітайскай цывілізацыі.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.