Вы тут

Кітай актывізуе развіццё індустрыі вялікіх даных


Кітай працягне ўдасканаленне лічбавай інфраструктуры і павышэнне ўзроўню прымянення вялікіх дадзеных, каб у далейшым актывізаваць развіццё індустрыі вялікіх дадзеных, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па выніках мінулага года маштаб гэтай індустрыі ў Кітаі дасягнуў 1,57 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 18 працэнтаў у гадавым выражэнні. Вялікія дадзеныя сталі рухаючай сілай росту лічбавай эканомікі. У краіне ўвесь час умацоўваецца аснова для развіцця індустрыі вялікіх дадзеных. Напрыканцы мінулага года ў Кітаі была пабудавана найбуйнейшая ў свеце оптавалакновая сетка, а агульная даўжыня валаконна-аптычных кабеляў склала каля 60 мільёнаў кіламетраў. У краіне налічваецца амаль 6 мільёнаў стандартных стоек у цэнтрах апрацоўкі даных і звыш 2,3 млн. базавых станцый 5G.

У апошні час ведамствы Кітая вылучылі розныя меры па развіцці індустрыі вялікіх дадзеных і раскрыцці яе ролі ў эканоміцы. Як заявіў намеснік кіраўніка дэпартамента развіцця інфармацыйных тэхналогій Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Ван Вэйвэй, для ўмацавання базы гэтай галіны паскорыцца будаўніцтва сетак 5G і гігабітнай оптавалакновай сеткі, прасунецца ўсебаковая распрацоўка тэхналогій 6G, паглыбіцца выкарыстанне інтэрнэт-пратакола шостай версіі IPV6 магутнасцяў для інтэграванага нацыянальнага цэнтра вялікіх дадзеных. Таксама мяркуецца ажыццявіць інавацыйныя праекты ў сферы прамысловага інтэрнэту. 

Каб павысіць ступень укаранення вялікіх даных, Кітай, паводле слоў Ван Вэйвэя, запусціць пілотныя і ўзорныя праекты па развіцці індустрыі вялікіх даных і прастымулюе інавацыйнае прымяненне такіх тэхналогій. Акрамя таго, увага будзе надавацца фарміраванню надзейнай, кантраляванай і зручнай прасторы дадзеных для садзейнічання глыбокай інтэграцыі іх з рознымі галінамі.

Як паведаміў намеснік начальніка дэпартамента інавацыйнага і высокатэхналагічнага развіцця Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ КНР Чжан Вэй, краіна прыкладзе намаганні для прасоўвання інавацыйнага развіцця лічбавых галін, такіх як воблачныя вылічэнні, вялікія дадзеныя, блокчэйн і прамысловае праграмнае забеспячэнне, а таксама сфарміруе кластары лічбавых прадпрыемстваў з сусветнай канкурэнтаздольнасцю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».