Вы тут

Правінцыя Шаньсі нагадлявала больш чым на 6,5 мільярда юаняў


Сёлета ў першым квартале аб’ём гандлю правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай) з краінамі АСЕАН склаў 6,54 мільярда юаняў (каля 944 мільёнаў долараў), павялічыўшыся на 67,1 працэнта ў гадавым вылічэнні. Аб гэтым паведаміла Тайюаньская мытня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярод 10 краін АСЕАН Інданезія заняла першае месца па аб’ёме гандлю з правінцыяй Шаньсі ў студзені-сакавіку, прычым аб’ём імпарту і экспарту гэтай краінай склаў 3,29 млрд. юаняў, падскочыўшы на 368,7 працэнта.

За адпаведны перыяд асноўную долю экспарту з Шаньсі склала электрамеханічная прадукцыя, пры гэтым яе экспартны аб’ём у краіны АСЕАН узрос на 50,2 працэнта — да 1,9 млрд. юаняў у вартасным выражэнні, што склала каля 70 працэнтаў ад агульнага аб’ёму экспарту правінцыі ў гэтыя краіны.

Цягам першага квартала значна павялічыўся імпарт ферасплаваў у правінцыю Шаньсі. Аб’ём паставак склаў 115 тысяч тон ферасплаваў на суму каля 1,9 мільярда юаняў, што склала амаль палову ад агульнага аб’ёму імпарту правінцыі з АСЕАН.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.