Вы тут

У правінцыі Сычуань зацвілі «зялёныя панды»


У Дзяржаўным прыродным запаведніку «Дафендзін», што ў Мабянь-Іскім аўтаномным павеце горада Лэшань (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай) цяпер найлепшы час для любавання кветкамі давідыі абгортачнай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У запаведніку «Дафендзін» на плошчы 14,4 тысячы гектараў растуць больш чым 33 тысяч дрэў дзікай давідзіі. У Кітаі гэты від знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі. Гэтая дзіўная расліна сустракаецца ў гарах у цэнтральнай частцы і на захадзе Кітая (правінцыі Гуйчжоў, Хубэй, Хунань, Сычуань і Юньнань). Чорныя суквецці на фоне вялікіх белых прыкветкавых лістоў нагадваюць мыскі вялікіх пандаў, таму ў Кітаі гэтую расліну нярэдка называюць «вялікай пандай расліннага свету» або «вялікай зялёнай пандай». Таксама людзі прыкмецілі, што суквецці па форме падобныя на белых галубоў. Цяпер у гэтых мясцінах шмат турыстаў, якія імкнуцца пабачыць дзіўнае відовішча.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».