Вы тут

У Кітаі больш чым паўмільярда чытачоў электронных кніг


Летась колькасць чытачоў электронных выданняў у Кітаі ўзрасла на 4,75 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 530 мільёнаў чалавек. Гэта вынікае з даклада аб лічбавым чытанні ў Кітаі за 2022 год, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульны аб’ём кітайскага рынку лічбавага чытання ў мінулым годзе склаў 46,35 мільярда юаняў (каля 6,73 млрд долараў), адзначаецца ў дакладзе, апублікаваным падчас 9-й Кітайскай канферэнцыі па лічбавым чытанні, якая адбылася ў горадзе Ханчжоу (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чжэцзян, Усходні Кітай).

Большасць з чытачоў электронных кніг у Паднябеснай — людзі ва ўзросце ад 19 да 45 гадоў, якія склалі 67,1 працэнта ад агульнай колькасці чытачоў у краіне. У мінулым годзе Кітай паставіў 618,1 тысячы электронных кніг на замежныя рынкі, гэта звыш чым на 50 працэнтаў больш, чым у 2021-м.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.