Вы тут

Сучаснасць паядналася з гісторыяй. Новая кніга Уладзіміра Гаўрыловіча


Уладзімір Гаўрыловіч — вядомы сучасны пісьменнік, які ўпэўнена прадаўжае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў, таксама палешукоў, народных пісьменнікаў Беларусі, трох Іванаў — Шамякіна, Мележа, Навуменкі. У сваіх творах — прозе, публіцыстыцы, драматургіі ён імкнецца ствараць яркія, запамінальныя вобразы, якія адлюстроўваюць жыццё, як сучаснае, так і мінулае.


Яшчэ адно яскравае сведчанне гэтаму — выхад у свет кнігі пад назвай «Па веры вашай…» (Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2022). Жанр яе пазначаны як раман-версія. Сапраўды, пісьменнік даў тут сваё бачанне гісторыі роднага краю, у прыватнасці Тураўскага Палесся. Адметна, што ў рамане цесна знітаваны сучаснасць і падзеі далёкай гісторыі (X—XI стагоддзі), а таксама Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў, удзельнікамі і ахвярамі якой былі многія героі твора.

Калі ж гаварыць пра адлюстраванне сучаснасці, то трэба адзначыць, што аўтар узнімае самыя надзённыя пытанні, якія хвалююць усіх беларусаў: умацаванне нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту, гістарычная памяць народа, адказнасць за ўчынкі і шчасце тых, хто з табою побач, шанаванне памяці свайго роду.

Уражвае веданне аўтарам гісторыі сваёй Радзімы. А таксама і Польшчы, і Кіеўскай Русі. Твор настолькі займальны, што немагчыма адарвацца, калі пачаў чытаць. Сюжэт з інтрыгай, нават дэтэктыўны. І тут аўтар паказаў сябе наватарам.

Яшчэ хочацца адзначыць і такі важны момант у творчасці гэтага мастака слова: нават чытаючы старонкі з адлюстраваннем падзей далёкай мінуўшчыны — тысячагадовай даўнасці — перажываеш за герояў як за сучаснікаў.

Творы Уладзіміра Гаўрыловіча вызначаюцца актуальнасцю, вучаць дабру і справядлівасці, міласэрнасці, патрыятызму, адлюстроўваюць не толькі наша слаўнае мінулае, але і сучаснасць, узнімаюць надзённыя праблемы, якія нам трэба вырашаць сумесна. І неадкладна. Акрамя таго, яны спрыяюць выхаванню прыгожай душы, што, па словах Міхася Пазнякова, з’яўляецца галоўнай задачай для сапраўднай літаратуры ва ўсе часы. А Уладзімір Гаўрыловіч дастойна, творча працягвае і развівае найлепшыя традыцыі класікаў нашай літаратуры.

Міхась СЛІВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.