Вы тут

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць фарміравання новай сістэмы міжнародных адносін


Неабходна фарміраваць новую сістэму міжнародных адносін. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы сёння з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае БелТА.


«Мы павінны засяродзіць свае намаганні на фарміраванні новай сістэмы міжнародных адносін, калі глядзець далёка наперад. Заснаванай на агульнапрызнаных нормах і прынцыпах міжнароднага права, а не на нейкіх „правілах“, якія нам падсоўваюць з боку Захаду», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што большасць краін, да якіх належаць дзяржавы — члены АДКБ, бачаць у шматпалярнасці лепшыя перспектывы развіцця свету.

Беларусь мае намер і далей прасоўваць прынцыпы справядлівага і шматпалярнага свету, садзейнічаць выпрацоўцы надзейных гарантый для забеспячэння як калектыўнай бяспекі і стабільнасці, так і бяспекі кожнага ўдзельніка міжнароднай супольнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.