Вы тут

Хто зможа паступаць у ВНУ без іспытаў


Міністэрствам адукацыі прынята пастанова № 143 «Аб устанаўленні пералікаў міжнародных алімпіяд, навучальных прадметаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства ў 2023 годзе».


У прыватнасці, гэтым дакументам устаноўлены пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені) маюць права на залічэнне ў 2023 годзе без уступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі і па-за конкурсам — ва ўстановы адукацыі, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У дадзены пералік уключана 9 мерапрыемстваў, сярод якіх Міжнародная матэматычная алімпіяда (2023 год, Японія), Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (2023 год, Венгерская Рэспубліка), Міжнародная біялагічная алімпіяда (2023 год, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), Еўрапейская геаграфічная алімпіяда (2023 год, Рэспубліка Сербія), Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» (2022 год, Расійская Федэрацыя).

Таксама вызначаны пералік навучальных прадметаў трэцяга (абласнога і Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму. Пераможцы гэтага этапа (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені) маюць права на залічэнне ў ВНУ без уступных іспытаў пры паступленні на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй.

Дадзены пералік змяшчае 16 вучэбных прадметаў: гэта беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, англійская, нямецкая і французская мовы, матэматыка, фізіка, астраномія, біялогія, хімія, геаграфія, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, працоўнае навучанне.

Згодна з Пастановай Міністэрства адукацыі прывілеі атрымалі і пераможцы V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства (уладальнікі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені). Ім дадзена права на залічэнне ў 2023 годзе без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі на ўзровень вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць намінацыям (кампетэнцыям) гэтага конкурсу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.