Вы тут

«Дзень пацалунку»: Максім Танк у кітайскім зборніку


Яшчэ ў 1958 годзе ў Кітаі пабачыла свет кніга вершаў Максіма Танка на кітайскай мове. Перакладчыкі — Гэ Баоцюань і Гаа Ман. І сёння, у XXI стагоддзі, творчасць класіка беларускай паэзіі — у полі зроку кітайскіх перастваральнікаў лепшых здабыткаў сусветнага прыгожага пісьменства. 


Прафесар Гу Юй, які добра вядомы як перакладчык, русіст, пераклаў творы болей ста паэтаў Расіі для аўтарскай анталогіі лірычных вершаў пра каханне. Гаўрыіл Дзяржавін суседнічае з Аляксандрам Пушкіным, Ігар Севяранін з Аннай Ахматавай, Канстанцін Сіманаў з Аляксеем Сурковым, Роберт Раждзественскі з Яўгеніем Яўтушэнкам, Юлія Друніна з Вольгай Седаковай... Патрапіў у анталогію «Усё пачынаецца з кахання» і верш народнага паэта Беларусі Максіма Танка «Дзень Пацалунка». «Колькі розных юбілеяў!/ Ужо не хапае на іх/ І дзён у календары./ І ўсё ж, яшчэ прыбавіў бы/ Дзень першага пацалунка/ Евы,/ Які запачаткаваў/ Усе іншыя юбілеі». 

— Магчыма, з часам я выдам анталогію лірыкі кахання, складзеную з твораў паэтаў усяго свету, — каменціруе падзею Гу Юй, — і тады, несумненна, Максім Танк і многія яго калегі па беларускай паэзіі будуць прадстаўлены ў зборніку даволі шырока. Тым болей, што аснова ёсць, ёсць з чаго выбраць. Я ўжо пераклаў на кітайскую мову каля 100 вершаў Танка. 

Гу Юй, маючы за плячыма добры перакладчыцкі і літаратуразнаўчы вопыт, уважліва прыглядаецца да беларускай паэзіі, цікавіцца і класічнымі творамі, і тым, што напісалі беларускія мастакі слова ў апошнія дзесяцігоддзі. Кітайскі творца пераклаў на родную мову яшчэ і вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Анатоля Сыса. Даведаўшыся, што ў Беларусі ў бліжэйшыя месяцы будзе святкавацца 75-гадовы юбілей Яўгеніі Янішчыц, прафесар Гу Юй працуе над перакладам вершаў «непрыручанай птушкі Палесся». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».