Вы тут

«MILEX стала форумам для развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў»


Выстава MILEX стала не толькі значнай падзеяй для арганізацый абароннага сектара эканомікі, але і эфектыўным форумам для развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Пра гэта падчас адкрыцця выставы MILEX-2023 заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

За гады свайго існавання выстаўка MILEX зарэкамендавала сябе не толькі як значная падзея для арганізацый абароннага сектара эканомікі, але і як эфектыўны форум для развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Міжнародная выстаўка па праву лічыцца аўтарытэтнай і вядомай пляцоўкай для ўзаемадзеяння экспертаў у галіне ўзбраенняў, дэманстрацыі найноўшых распрацовак у сферы вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння і заключэння ўзаемавыгадных кантрактаў«, — сказаў Віктар Хрэнін.

Як адзначыў міністр абароны, нягледзячы на складаную ваенна-палітычную абстаноўку сярод гасцей мерапрыемства ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх рэгіёнаў свету. «Гэта красамоўна сведчыць аб тым, што ў нашай краіны ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах. Яны гэтак жа, як і наша краіна, прадаўжаюць абараняць нацыянальныя інтарэсы сваіх дзяржаў, адстойваючы суверэнітэт і права самастойна выбіраць шлях свайго развіцця і вектары супрацоўніцтва, абапіраючыся на традыцыі, самабытнасць і менталітэт, а галоўнае — на інтарэсы сваіх народаў», — падкрэсліў ён.

На маштабным зброевым аглядзе, які праходзіць у Беларусі, экспертнай супольнасці і грамадскасці прадстаўлены не толькі шырокі спектр прынцыпова новых, самых перадавых высокатэхналагічных узораў узбраення, але і даўгавечных, надзейных узбраенняў. «Некаторыя з іх распрацаваны ў канцы і нават у сярэдзіне ХХ стагоддзя, але яшчэ не вычарпалі закладзены ў іх патэнцыял і рэсурс, якія пасля глыбокай мадэрнізацыі і адаптацыі да сучасных умоў вядзення ўзброенай барацьбы значна павысілі сваю баявую эфектыўнасць, эксплуатацыйныя характарыстыкі і эрганоміку», — сказаў на заканчэнне Віктар Хрэнін.

З 17 па 20 мая на тэрыторыі «Мінск-Арэны» праходзіць ХІ Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 і Х Міжнародная навуковая канферэнцыя па пытаннях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне абароны і бяспекі. Тэматычныя раздзелы выстаўкі прадстаўляюць увесь спектр тэхналогій, накіраваных на забеспячэнне абароны і бяспекі дзяржавы.

Арганізатары выстаўкі — Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны, РУП «БелЭкспа», Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.