Вы тут

З’яднала памяць пра Мустая Карыма


Пяць гадоў назад у Расіі, Башкартастане адзначалі 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Башкартастана Мустая Карыма. І ў Мінску спрычыніліся да гэтай падзеі... 


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выйшла кніга класіка савецкай і башкірскай літаратуры «Доўгае-доўгае дзяцінства». Многа ўвагі рэалізацыі праекта надаў тагачасны Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота... Побач з славутым творам (менавіта за гэтую аповесць разам з трагедыяй «Не кідай агонь, Праметэй!» пісьменнік быў адзначаны Ленінскай прэміяй) у зборнік увайшлі ўспаміны пра башкірскага класіка, гутаркі, запісаныя з ім пры жыцці. Аўтарамі раздзела, прысвечанага памяці Мустая Карыма, сталі башкірская паэтэса і перакладчыца Зульфія Хананава, народны паэт Чувашыі Валеры Тургай, народны паэт Кабардзіна-Балкарыі Саліх Гуртуеў... 

Калі рыхтавалася кніга, мне пашчасціла пазнаёміцца з роднымі, блізкімі да Мустая Карыма людзьмі — яго дачкою Альфіёй Карымавай і ўнукам паэта Цімербулатам Карымавым. З унукам я сустракаўся і ў Мінску і ў Маскве на міжнародным кніжным кірмашы. Што ўразіла, што запомнілася з тых сустрэч..? Неверагоднай сілы жаданне захаваць памяць пра роднага чалавека, пра пісьменніка, чыя творчасць і зараз хвалюе чытача. Пры жыцці Мустай Карым быў адзначаны многімі ордэнамі, ганаровымі званнямі. І пасля яго смерці зроблена неверагодна шмат дзеля ўшанавання паэта, празаіка, драматурга, грамадскага дзеяча. У 2013 годзе сын, дачка і ўнук пісьменніка стварылі Фонд імя Мустая Карыма, галоўная задача якога — падтрымка башкірскай мовы і літаратуры. Асаблівую ўвагу фонд надае вывучэнню башкірскай мовы ў школах, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці. Створаны акадэмічныя праграмы па вывучэнню і даследванню башкірскай мовы і літаратуры, краязнаўству і гісторыі Башкартастана ў ВНУ Расіі. 

Зараз імя Мустая Карыма носяць вуліцы ў Маскве, Уфе, Алматы, Казані, Екацярынбургу, а таксама ў многіх паселішчах Башкартастана — гарадах Бірску, Нафтакамску, Янаўле, вёсках Жукава, Ігліна, Кармаскалы, Кляшава, Красная Горка, Кушарэнкава, Часнакова, Шамоніна, пасёлку Чышмы. Імем Мустая Карыма названы Нацыянальны маладзёжны тэатр Рэспублікі Башкартастан. Карымаўскімі сталі Башкірская гімназія N 158 і сярэдняя агульнаадукацыйная школа імя Мустая Карыма ў вёсцы Кляшава Чышмінскага раёна Башкартастана. У 2013 годзе ва Уфе перад будынкам Дома прафсаюзаў адкрыты помнік Мустаю Карыму. Вышыня помніка — 6 метраў, даўжыня — 15 метраў. Аўтар — акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, народны мастак Расійскай Федэрацыі Андрэй Кавальчук. 20 кастрычніка 2017 года адкрыта творчая майстэрня Мустая Карыма — цэнтр па вывучэнню башкірскай мовы і літаратуры ў Башкірскім дзяржаўным універсітэце ва Уфе. 31 мая 2019 года імя Мустая Карыма прысвоена Міжнаронаму аэрапорту Уфа... 

З башкірскім паэтам былі знаёмымі, сябравалі, сустракаліся народныя паэты Беларусі Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Максім Танк. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца фотаздымкі, на якіх занатаваны Мустай Карым і Сяргей Грахоўскі, Мустай Карым і Еўдакія Лось. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».