Вы тут

У Беларусі распрацоўваюць рэкамендацыі па адзінай дзяржпалітыцы ў гістарычнай памяці


У Беларусі выпрацуюць рэкамендацыі па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ігар Сергеенка распавёў, што пасля Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту складзены пратакол даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. Адно з іх тычыцца працы савета. «На рэалізацыю гэтага даручэння павінна быць накіравана работа нашага савета ў гэтым годзе: «Рэспубліканскаму савету па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпрацаваць рэкамендацыі па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці і арганізацыі работы па ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці, заснаваныя на навуковых падыходах і прынцыпах гісторыі беларускай дзяржаўнасці», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Па словах Ігара Сергеенкі, мерапрыемствы якія праводзіліся саветам у мінулым і гэтым годзе сталі складнікамі пры рэалізацыі гэтай задачы. Але працу, падкрэсліў ён, неабходна актуалізаваць і, магчыма, напоўніць новым зместам.

Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі створаны распараджэннем Кіраўніка дзяржавы 4 лютага 2022 года — у год гістарычнай памяці. У склад савета на грамадскіх пачатках увайшлі навукоўцы-гуманітарыі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый. Ключавую ролю ў рабоце савета выконвае Нацыянальная акадэмія навук, на якую ўскладзена арганізацыйнае, экспертна-аналітычнае і навукова-метадычнае забеспячэнне яго дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».