Вы тут

Надвор'е. У Беларусь прыйшла нечаканая спякота — прыпячэ да плюс 30!


Калі на мінулым тыдні ў атмасферы дамінаваў антыцыклон, то цяпер карэктывы ў надвор'е ўнясуць атмасферныя франты. А ўжо з пятніцы на паўднёвым усходзе краіны прыгрэе да 28 цяпла. На працягу гэтага тыдня (за выключэннем пятніцы) будзе дажджліва і з навальніцамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аднак ужо ў аўторак ноччу па заходняй палове, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі магчымыя навальніцы, у асобных раёнах на поўначы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9—15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 16—22 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палове месцамі да плюс 24 градусаў.

Выключна дажджлівае надвор'е будзе і ў сераду. У гэты дзень ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, днём — ад плюс 17 па паўночным захадзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым усходзе.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У гэты дзень пад уздзеяннем дажджоў майская спякота злёгку адпусціць. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём тэмпература паветра дасягне плюс 14—21 градуса, месцамі будзе плюс 11—13 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 22—26 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, пачынаючы з пятніцы надвор'е стане наладжвацца. З ростам атмасфернага ціску кароткачасовыя навальнічныя дажджы прымуць лакальны характар, а тэмпература паветра зноў пачне павышацца.

У пятніцу выключна месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў. Днём прагназуецца ад плюс 16 градусаў па паўночным захадзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым усходзе.

У суботу і нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў, удзень — плюс 21—28 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».