Бульбу ў Беларусі пасадзілі на 81,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 15 мая сяўба яравых культур праведзена на плошчы 1935,2 тыс. га, або 83,5 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 89,3 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай — 83 працэнты, Гомельскай — 72,1 працэнта, Гродзенскай — 93,8 працэнта, Мінскай — 85,2 працэнта, Магілёўскай — 79,3 працэнта.
Сяўба грэчкі выканана на плошчы 12,36 тыс. га, або 35,8 працэнта да плана, проса — 3,58 тыс. га (35,5 працэнта), агароднінных культур — 3,20 тыс. га (66,7 працэнта), кукурузы ўсяго — 816,8 тыс. га (71,7 працэнта), у тым ліку на зерне — 280,1 тыс. га (104,2 працэнта), на сілас — 536,7 тыс. га (61,6 працэнта). Бульбу пасадзілі на 18,7 тыс. га (81,9 працэнта).
Прэв’ю: БелТА
Урокі гісторыі на мове віртуальнай рэальнасці.
Гутарым з намеснікам старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталляй Мурашка.