Вы тут

Найбольш значнае дзяржаўнае свята для беларусаў — Дзень Перамогі


Дзень Перамогі — найбольш значнае дзяржаўнае свята для беларусаў. Такія даныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання БелТА прывёў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.


Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў з 27 сакавіка па 11 красавіка 2023 года тэлефоннае апытанне насельніцтва «Грамадскае меркаванне аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці». Выбарка — 902 рэспандэнты.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Якія дзяржаўныя святы Беларусі з’яўляюцца для вас найбольш значнымі?»

«Дзень Перамогі» — так адказалі 81,7 працэнта апытаных, «Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» — 53,4 працэнта, «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» — 20,5 працэнта, «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» — 16,6 працэнта, «Дзень народнага адзінства» — 13,5 працэнта, «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь» — 12,7 працэнта, «Ніякія» — 5,7 працэнта. Не змаглі адказаць 5,8 працэнта рэспандэнтаў.

«У многім прадказальна, што большасць беларусаў назвалі Дзень Перамогі галоўным дзяржаўным святам, паколькі гэта традыцыйна ўсенароднае, чуллівае і слаўнае свята. Мы бачым, што большасць беларусаў сярод дзяржаўных свят лічаць найбольш важнымі Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці. Знамянальна, што абодва святы звязаны непасрэдна з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў Мікалай Сухоцкі. — Сапраўды, 9 мая і 3 ліпеня — гэта беспрэцэдэнтна значныя даты ў лёсе нашай краіны, якія сталі для беларусаў сімвалам свабоды і міру».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.