Вы тут

Наталля Качанава: Няма нічога страшнейшага за вайну...


Наталля Качанава, Старшыня Савета Рэспублікі:


Фота: БелТА.

— Захаванне памяці аб тых страшных падзеях, якія адбываліся на нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, для нас заўсёды было важна. Гэта ў нас у душы, у нашым сэрцы.

Сёння гэта як ніколі актуальна яшчэ і таму, што фашызм узнімае сваю галаву. Мы бачым, што адбываецца: тое, што яшчэ ўчора падавалася страшным, для некаторых людзей сёння становіцца нормай жыцця.

Вядома, мы не маем права дапусціць, каб, не дай бог, у нас узніклі такія праявы. Нам гэтага проста не даруюць тыя, хто абараніў мір і волю, тыя, хто цяпер жыве побач з намі і перажыў гэтую жудасную трагедыю.

Мы павінны зрабіць усё, каб з пакалення ў пакаленне перадаваць, расказваць пра тыя страшныя падзеі, якія адбываліся на нашай зямлі, каб не дапусціць іх надалей. Каб тыя пакаленні, якія ідуць за намі, разумелі, што няма нічога страшнейшага за вайну, няма нічога страшнейшага, калі тваю зямлю топча бот чужога салдата.

Маёй свядомасці, таксама як і многім беларусам, не зразумець, як можа сёння адбывацца ў свеце тое, што адбываецца: калі ідзе гонка ўзбраенняў, ідзе страшнае інфармацыйнае нагнятанне і канфрантацыя, якая, несумненна, не на карысць. Мы павінны зрабіць усё, каб захаваць мір і спакой у сваёй краіне.

Палітыка, якая праводзіцца нашым Прэзідэнтам, дзяржаўнымі органамі, — гэта толькі мір і згода. Мы заўсёды за мірнае вырашэнне ўсіх канфліктаў.

Таму мы заўсёды шанавалі памяць тых, хто загінуў, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, тых, хто сваёй працай ствараў нашу краіну, па макулінках з развалін, з руін, аднавіўшы такую цудоўную прыгажуню-краіну. Вядома, мы ніколі не павінны забывацца на гэта.

Я заўсёды ўспамінаю вершы, якія мы ў дзяцінстве паўтаралі неаднаразова: «Гэта трэба — не мёртвым! Гэта трэба — жывым!» Гэта трэба нам, гэта трэба тым, хто ідзе за намі, — не дапусціць вайны на нашай зямлі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.