Падчас усеагульнай «цыфравізацыі» грошай усё больш мы назіраем сцэнарыі, калі рознымі спосабамі ашуканцы спрабуюць нас падмануць і даведацца асабістыя або банкаўскія дадзеныя. У іх ўсяго адна мэта — любым шляхам атрымаць грашовыя сродкі незаконна. Партал «Усе банкі Беларусі» распрацаваў падрабязную інструкцыю, што трэба рабіць, ці не рабіць, каб абараніць сябе ад махлярства.
Першае, што рэкамендуюць нам фінансавыя эксперты, гэта не адкрываць падазроныя спасылкі і ўкладанні ў электронных паведамленнях, якія атрыманы ад незнаёмых адпраўнікоў.
Выкарыстоўвайце унікальныя надзейныя паролі для ўсіх сваіх прылад і ўліковых запісаў: камбінацыю вялікіх і малых літар, лічбаў і спецыяльных знакаў. Не менш за 12 знакаў.
Уключайце двухфакторную аўтэнтыфікацыю, паколькі гэта забяспечыць вас дадатковым узроўнем бяспекі.
Паспрабуйце, каб праца на камп’ютары стала для вас руцінным заняткам. А таму рэгулярна абнаўляйце праграмнае забеспячэнне. Скарыстайцеся магчымасцю стварыць рэзервовае капіраванне сваіх дадзеных.
Абавязкова ўсталюйце эфектыўнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне, якое забяспечыць надзейнай абаронай ад розных інтэрнэт-пагроз.
Але галоўнае – ніколі і нікому не выдавайце свае асабістыя дадзеныя. Ставіцеся асцярожна да спасылак і інтэрнэт-адрасоў, дасланых на вашу пошту ад незнаёмых для вас рэсурсаў.
Будзе не лішнім рэгулярна правяраць уліковыя запісы на любую незвычайную актыўнасць. І апошняе – трэба быць асцярожным з агульнадаступнымі кропкамі Wi-Fi і не падключацца да іх без неабходнасці.
Падобных схем можа быць значна больш, таму будзьце асцярожныя і старанна ўсё правярайце перш, чым ўводзіць свае персанальныя і банкаўскія дадзеныя.
А вось літаральна свежы выпадак. Ужо ў маі ў сацыяльных сетках і ў інтэрнэце распаўсюджваецца рэклама неіснуючай платформы на заробак «Беларусбанк-Інвест», у афармленні якой выкарыстаны лагатып Беларусбанка. На дадзеным рэсурсе ашуканцы неправамерна збіраюць асабістую інфармацыю людзей, якія хочуць скарыстацца паслугамі платформы, каб прымножыць свае зберажэнні.
Спецыялісты гэтага банка звяртаюць увагу: як і ў папярэдніх выпадках, Беларусбанк не мае дачынення да пазначаных сайтаў, а ў структуры холдынгу банка няма дачыннай інвестыцыйнай кампаніі. Для атрымання інфармацыі аб прадуктах і паслугах банка, а таксама тэхналагічных навінках карыстайцеся толькі афіцыйным сайтам банка і афіцыйнымі акаўнтамі ў сацыяльных сетках.
Сяргей КУРКАЧ
Відэаназіранне, празмерныя запыты, публічнае распаўсюджванне.
Ацяпляльныя «лайфхакі» вяскоўцаў.