Вы тут

З улікам новых выклікаў і пагроз


Тэматычны круглы стол адбыўся на базе Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Асноўныя змяненні Канцэпцыі нацбяспекі, а таксама падыходы да ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы былі абмеркаваны пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны Віктара Гулевіча і першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Паўла Муравейкі.


Як нагадаў першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі, 20 лютага бягучага года на пасяджэнні дадзенага ведамства кіраўнік дзяржавы адобрыў новую рэдакцыю Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і, перш чым гэты дакумент будзе ўнесены на зацвярджэнне Усебеларускім народным сходам, даў даручэнне правесці масавае абмеркаванне дакумента ў працоўных калектывах, сярод экспертнай супольнасці, на дыялогавых пляцоўках з удзелам навуковага прадстаўніцтва.

«Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі як дакумент зведала мноства змяненняў, — адзначыў Павел Муравейка. — Папярэдні дакумент за дзесяць гадоў свайго існавання фактычна дасягнуў гарызонту сваёй дзейнасці і меў патрэбу ў дэталізацыі ў частцы, якая датычыцца ўдакладнення асноўных кірункаў і тэндэнцый развіцця сучаснага свету, выклікаў, рызык і пагроз, якія за гэтыя дзесяць гадоў узніклі. Натуральна, трэба было вызначыць месца і ролю нашай краіны, як яна будзе адаптавацца да ўсіх тых змен. Усе пералічаныя тэндэнцыі паўплывалі на распрацоўку прынцыпова новага дакумента».

У абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі можна вылучыць пяць блокаў навацый, якія закладзены ў яе змест. «Па-першае, удакладнены паняційны апарат, — звярнуў увагу першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. — Мы ўпершыню за апошні час падышлі да таго, што бяспека не можа існаваць у адрыве ад чагосьці. Закладзена, што нацыянальная бяспека — гэта стан абароненасці нацыянальных інтарэсаў дзяржавы дзеля яе гарманічнага і дынамічнага развіцця. Галоўны пасыл — бяспека для развіцця. Акрамя таго, дадзена вызначэнне фактычна ўсім відам бяспекі, з якіх сёння складаецца нацыянальная бяспека».

Другое новаўвядзенне, адлюстраванае ў дакуменце, — у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі ацэнены сучасны стан сістэмы міжнародных адносін, вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснага свету, выяўлена, як гэтыя тэндэнцыі ўплываюць на нашу краіну і як яны трансфармуюцца ў рызыкі, выклікі і пагрозы ўласнай бяспецы. Усе фактары і ўмовы, якія ствараюць тыя ці іншыя праблемы для функцыянавання дзяржавы, улічаны.

Наступны аспект, што знайшоў адлюстраванне ў абноўленым дакуменце, — удасканаленне і змяненне нацыянальных інтарэсаў, а менавіта іх адаптацыя пад сучасныя ўмовы. Па словах Паўла Муравейкі, усе яны скарэкціраваны і ўдакладнены, зыходзячы са змен сучаснай абстаноўкі. «Акрамя таго, вызначаны некаторыя новыя нацыянальныя інтарэсы, — удакладніў ён. — У прыватнасці, у якасці стратэгічнага нацыянальнага інтарэса вызначана ўсямерная абарона народа Беларусі як унікальнай гістарычнай супольнасці і адзінага носьбіта суверэнітэта і народаўладдзя ў краіне».

У абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі вызначаны сучасныя выклікі, рызыкі, пагрозы, сфарміраваны парадак рэагавання на іх, удакладнены алгарытм функцыянавання сістэмы нацыянальнай бяспекі. Яшчэ адна навацыя — у сучасным дакуменце замест васьмі стала дзевяць відаў бяспекі. «Выклікі, якія сфармуляваў COVІD-19, з'яўленне вялікай колькасці біялагічных лабараторый па ўсім свеце, спробы стварыць пэўныя геномы ўздзеяння на асобныя нацыі прымусілі нас разглядаць біялагічную бяспеку як адзін з элементаў нацыянальнай бяспекі ў цэлым», — звярнуў увагу першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

Пасля абмеркавання праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі прысутныя абмяняліся думкамі наконт некаторых пытанняў у галіне ваеннай бяспекі. «Мы бачым, што робіцца вакол граніцы нашай дзяржавы, — вызначыў актуальнасць размовы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце Віктар ТУМАР. — Беспрэцэдэнтная мілітарызацыя Еўропы, ваенна-палітычная нестабільнасць на Блізкім Усходзе, пэўныя працэсы, блізкія да ўзнікнення ваеннага канфлікту ў Ціхаакіянскім рэгіёне, — мы бачым, што ўвесь свет цяпер знаходзіцца або ў стане вайны, вядзення ўзброеных дзеянняў, або стаіць на парозе ад гэтага. Ваенная бяспека цяпер як ніколі важная для ўмацавання міру ў нашай дзяржаве. Сувязь ваеннай бяспекі са сферай нацыянальнай бяспекі і іншымі сферамі прасочваецца праз індыкатары нацыянальнай бяспекі. Што датычыцца сферы ваеннай бяспекі, наша канцэпцыя сарыентавана на мерапрыемствы стратэгічнага стрымлівання — недапушчэння ваеннага канфлікту на нашай зямлі. Цяпер дадзенае пытанне вельмі актуальнае і важнае для нашай дзяржавы».

Вераніка КАНЮТА

Фота Міністэрства абароны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.