Вы тут

Фестываль дзіцячага чытання «Міхасёвы прыгоды» пройдзе 2 чэрвеня


У мінулым, 2022-м, годзе на пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прайшоў фестываль дзіцячага чытання «Міхасёвы прыгоды». Традыцыя працягнута і сёлета. Другі па ліку фестываль «Міхасёвы прыгоды» адбудзецца 2 чэрвеня 2023 года.


Фота: pixabay.com

Поруч з музеем арганізатарамі праекта выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, Выдавецкі дом «Звязда».

У праграме фестывалю — сустрэча з вядомымі і пачынаючымі дзіцячымі пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, прэзентацыі кніг, якія толькі што пабачылі свет у розных дзяржаўных выдавецтвах краіны. Да ўвагі наведвальнікаў музея — юных чытачоў і іх бацькоў, настаўнікаў — будзе прадстаўлена тэатральная пастаноўка. Вядомыя кніжныя графікі Беларусі правядуць майстар-класы па маляванні.

— У насычанай праграме свята, — расказвае дырэктар Коласаўскага музея Ірына МАЦЯС, — квэсты, розныя інтэлектуальныя гульні, заснаваныя на веданні класічных твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Будуць і мерапрыемствы ў знак 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, аўтара «Палескіх рабінзонаў», блізкага сябра Якуба Коласа. Мы запрашаем да ўдзелу ў фестывалі «Міхасёвы прыгоды» розныя выдавецтвы, дзіцячых пісьменнікаў, мастакоў, якія працуюць з дзіцячай кнігай. І самае галоўнае — запрашаем юных чытачоў. Абяцаем, што будзе цікава!..

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.