Вы тут

Дыялог з насельніцтвам, міжнародная павестка і занятасць беспрацоўных


За вырашэннемякіх пытанняў правялі рабочы тыдзень сенатары.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Бярэзінскім раённым выканаўчым камітэце. Да парламентарыя звярнуліся па пытаннях падключэння дамоў да цэнтральнай сеткі водаправода, аказання паслуг ЖКГ, зямельных і грамадзянскіх спрэчак, аказання дапамогі на набыццё бытавой тэхнікі і іншага. Уважліва выслухаўшы заяўнікаў, Міхаіл Русы дэталёва разабраўся ў кожнай сітуацыі, даў неабходныя тлумачэнні грамадзянам, а мясцовым органам улады — адпаведныя даручэнні. Шэраг пытанняў узяты на асабісты кантроль сенатара. «З кожным прыёмам мы ўдасканальваем падыходы, і наша галоўная задача — зыходзячы з тых зваротаў, якія паступаюць да нас, сістэматызаваць пытанні, што найбольш часта ўзнімаюцца, затым вызначыць прычыну іх з'яўлення і знайсці шляхі вырашэння, — адзначыў Міхаіл Русы. — Пры гэтым важна пачуць меркаванне насельніцтва і па больш глабальных пытаннях». Пасля правядзення прыёму грамадзян старшыня Пастаяннай камісіі азнаёміўся з ходам правядзення веснавых палявых работ у раёне.

28 красавіка — 2 мая старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД Сяргей Рачкоў узяў удзел у міжнародным маніторынгу за ходам падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму па праекце Канстытуцыйнага закона Рэспублікі Узбекістан «Аб Канстытуцыі Рэспублікі Узбекістан». У ходзе візіту ў Ташкент пад кіраўніцтвам сенатара быў праведзены шэраг сустрэч. У прыватнасці, група назіральнікаў МПА СНД за канстытуцыйным рэферэндумам ва Узбекістане на чале з Сяргеем Рачковым сустрэлася з кіраўніцтвам Канстытуцыйнага суда Узбекістана. У ходзе сустрэчы было адзначана, што Узбекістан упершыню ў гісторыі праводзіць рэферэндум па Канстытуцыі. Кажучы аб Асноўным Законе гэтай краіны, Сяргей Рачкоў заўважыў, што атрымаўся юрыдычна вывераны, глыбокі дакумент.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец узяў удзел у пасяджэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Абмяркоўвалася пытанне рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» на тэрыторыі Мінскага раёна. Па выніках абмеркавання дадзенага пытання работа пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Мінскага раёна была прызнана здавальняючай. Пры гэтым камісіі даручана прадоўжыць інфармацыйную работу ў рамках рэалізацыі Дэкрэта, аказанне кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі грамадзянам, якія звярнуліся ў камісію. Акрамя таго, дадзены шэраг даручэнняў КУП «ЖКГ Мінскага раёна», аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага райвыканкама, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскім раёне.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.