Вы тут

У Беларусі завяршаецца сяўба ранніх яравых


У Беларусі завяршаецца сяўба ранніх яравых, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Па стане на 2 мая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 634,6 тыс. га, або 98,1% да плана. У Віцебскай вобласці сяўба праведзена на 96% запланаваных плошчаў, Гомельскай — 97,2%, Магілёўскай — 91,7%. У Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ўжо завершана.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 0,91 тыс. га, або 2,64% да плана, проса — 0,29 тыс. га (2,87%), яравога рапсу — 33,4 тыс. га (71,5%), лёну — 40 тыс. га (85,3%), цукровых буракоў — 94,3 тыс. га (92,7%), агароднінных культур — 2,04 тыс. га (42,5%), кукурузы ўсяго — 270,2 тыс. га (23,4%), у тым ліку на збожжа — 152,9 тыс. га (56,9%), на сілас — 117,2 тыс. га (13,3%). Бульбу пасадзілі на 7,20 тыс. га (27,6%).

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на збожжа — на 265,3 тыс. га, бульбу — на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі — на 101,7 тыс. га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,877 млн т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усвядомлены выбар. Ці модна сёння «купляць беларускае»?

Усвядомлены выбар. Ці модна сёння «купляць беларускае»?

Гутарым з намеснікам старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталляй Мурашка.