Вы тут

У Акадэміі МУС выбралі найлепшых юных правазнаўцаў краіны


Кампетэнтнае журы галоўнай міліцэйскай ВНУ падвяло вынікі Рэспубліканскай прававой алімпіяды «Феміда — 2023».


За званне найлепшай каманды на галоўнай сцэне міліцэйскай альма-матэр змагаліся практычна ўсе рэгіёны краіны — каманды навучэнцаў прававых класаў і кадэцкіх вучылішчаў, якія заваявалі ганаровае права прадстаўляць свае ўстановы адукацыі ў фінале алімпіяды, прысвечанай 65-й гадавіне з дня ўтварэння Акадэміі МУС.

У бягучым годзе аб жаданні ўдзельнічаць у інтэлектуальным спаборніцтве заявілі 19 устаноў адукацыі. У першым паўфінале прынялі ўдзел 8 каманд з Брэсцкай, Віцебскай Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Па выніках спаборніцтваў у фінал алімпіяды выйшлі тры з іх: «Міратворцы» сярэдняй школы № 8 г. Брэста, «Палескія патрыёты» сярэдняй школы № 15 г. Мазыра і «Опера» сярэдняй школы № 2 г. Полацка.

У другім паўфінале прынялі ўдзел 11 каманд з Мінска, Гродзенскай і Мінскай абласцей. У фінал выйшлі «Pro et contra» Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, «Альянс» сярэдняй школы № 116 г. Мінска і «Выбар» Спецыялізаванага ліцэя МУС. У фінале сустрэліся шэсць каманд з Мінска, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей.

Каб выйграць у сапернікаў, хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі неабходныя для кожнага будучага юрыста якасці: інтэлект, эрудыцыю, логіку, кемлівасць, настойлівасць, волю да перамогі.

— Вы — гонар сваіх устаноў адукацыі, — звярнуўся да ўдзельнікаў Алімпіяды начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ. — Можа, нехта з вас праз год-два, а некаторыя ўжо сёлета, прыйдуць да нас у Акадэмію МУС. Мы будзем рады бачыць вас — таленавітых, эрудзіраваных, здольных маладых людзей у нашай установе вышэйшай адукацыі.

Інтэлектуальна-творчы паядынак быў займальным і разнастайным. Пачалі каманды з конкурсу, у якім творча прадстаўлялі сваю каманду, потым у бліц-апытанні пазмагаліся капітаны каманд. Ацэнцы журы падлягала таксама аратарскае майстэрства ўдзельнікаў, падрыхтаваныя тэатралізаваныя пастаноўкі, веды школьнага прадмета «Грамадазнаўства» і змест тэматычных кінафільмаў краін СНД і беларускага кінематографа.

Па выніках упартай і хвалюючай інтэлектуальна-творчай барацьбы кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў. Першае месца заняла каманда «Выбар» Спецыялізаванага ліцэя МУС, другое атрымалі адразу дзве каманды — «Pro et contra» Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча і «Альянс» ДУА № 116 г. Мінска «Бронза» — у «Палескіх патрыётаў» з сярэдняй школы № 15 г. Мазыра.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».