Вы тут

З 1 мая у Беларусі ўзрасце бюджэт пражытачнага мінімуму


Ён складзе 352 рублі 13 капеек. Адпаведна павялічацца дзяржаўныя дапамогі на дзяцей, сацыяльныя пенсіі і павышэнні да пенсій для асобных катэгорый грамадзян, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, дапамогі па доглядзе інвалідаў І групы і пажылых людзей, якія дасягнулі 80 гадоў.


Фота: БелТА.

Як паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны адпаведнай пастановай на перыяд з 1 мая да 31 ліпеня 2023 года.

Такім чынам, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 352 рублі 13 капеек, што на 3,1 % вышэй, чым той, што дзейнічаў з 1 лютага да 30 красавіка 2023 года.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах наступныя: 389 рублёў 53 капейкі — для працаздольнага насельніцтва, 265 рублёў 96 капеек — для пенсіянераў, 224 рублі 26 капеек — для дзяцей да трох гадоў, 308 рублёў 56 капеек — для дзяцей ад 3 да 6 гадоў, 378 рублёў 15 капеек — для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей; павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў; даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльныя пенсіі.

Дапамогі на дзяцей таксама павялічацца

Дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, устанаўліваюцца ў наступных памерах. Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, ці 3 521,30 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, ці 4 929,82 руб. Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая) складзе 100 % БПМ, ці 352,13 рубля.

Дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная) роўная 50 % БПМ, ці 176,07 рубля. Дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам (штомесячная) на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда) роўная 50 % БПМ, або 176,07 рубля, на дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, — 70 % БПМ, або 246,49 рубля.

Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная) з І і ІІ ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў выплачваецца ў памеры 100 % БПМ і складзе 352,13 рубля, з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 120 % БПМ, або 422,56 рубля, дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (штомесячная), — 70 % БПМ, ці 246,49 рубля.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».