Вы тут

Цыкл мерапрыемстваў да юбілея Янкі Маўра праходзіць па краіне


Дзяцінства тысяч і тысяч беларускіх падлеткаў нельга ўявіць без знаёмства з кнігамі класіка дзіцячай літаратуры Янкі Маўра (1883 — 1971). «Амок», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «У краіне райскай птушкі» — гэтыя і іншыя творы сталі неад’емнай часткай выхаваўчага працэса ў школе, у бібліятэчнай працы, справай далучэння хлопчыкаў і дзяўчынак да зацікаўленняў роднай літаратурай. 


Сёлета 10 мая спаўняецца 140 год з дня нараджэння вялікага пісьменніка. З’яўляюцца публікацыі ў перыядычным друку, выходзяць праграмы ў электронных медыя. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску арганізавана выстаўка, прысвечаная празаіку і публіцысту, педагогу. На мінулым тыдні маўраўская выстаўка адкрылася і ў Віцебску. У значнай ступені арганізацыі гэтых экспазіцыйных праектаў паспрыялі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і нашчадкі Янкі Маўра — яго ўнучка Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і праўнучка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч. 

Бліжэй да даты юбілея запланавана і лекцыя Марыі Міхайлаўны Міцкевіч пра Янку Маўра, якая пройдзе ў Коласаўскім музеі. 

— Мы рады, што часам у нашых беларускіх выдавецтвах з’яўляюцца перавыданні твораў Янкі Маўра, — гаворыць кандыдат сацыялагічных навук Васіліна Міцкевіч. — Найболей у гэтым плане пашчасціла «Палескім рабінзонам». Мне здаецца, што наспела ўжо пара выдаць грунтоўны Збор твораў Янкі Маўра. Некалі быў выдадзены чатырохтомнік. Ён, зразумела, не ахоплівае ўсяе творчасці класіка дзіцячай літаратуры. Відавочна, што для айчыннай школы наспела патрэба і ў новым манаграфічным даследванні пра жыццё і творчасць Янкі Маўра. Веру, што творы вялікага дзіцячаага пісьменніка яшчэ шмат што змогуць зрабіць дзеля выхавання, развіцця ў юных беларусаў патрыятычных, інтэрнацыянальных пачуццяў. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».