Вы тут

Колеры беларускіх пейзажаў адлюстроўвае Аляксандр Матвеенка


Персанальная выстаўка, прымеркаваная да 70-годдзя мастака, праходзіць у Арт-гасцёўні «Высокае мѣста».


Гэта як з’ездзіць на прыроду. Добра, калі такая магчымасць ёсць. А калі няма альбо хочацца атрымаць порцыю спокою ў гарадской мітусні, то можна звярнуць увагу на выстаўку «Чэрыкаўскія краявіды».

Чэрыкаў – горад на Магілёўшчыне. І Аляксандр Матвеенка нарадзіўся ў вёсцы Беразякі, што ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. А калі ты з дзяіцнства бачыў пэўныя краявіды, якія ў розныя поры году набывалі яскравую афарбоўку, то так ці інакш яны паўплываюць на светаўспрыманне. Карціны пра гэта сведчаць і гэта ж вылучаюць: тут вечная беларуская заспакаяльнасць і прыродная засяроджанасць. Здавалася б, усё зразумела: пейзаж мяняецца ў залежнасці ад пораў году, адпаведна – і колеры фарбаў на карцінах. Здавалася б, пезаж – што на Магілёўшчыне, што на Брэстчыне, прыкладна пра ано. Але ж ёсць адметнасць у ландшафтах – мы часам недаацэньваем тое, што Беларусь не надта маленькая краіна. Хоць генеральна людзей на нашых землях аб’ядноўваюць аднолькавае ментальнае ўспрыманне жыцця і адчуванне радзімы. І вось – адна з яе часцінак.

Утульная і такая вечная ў сваім спакоі. Усё чалавечыя жарсці недзе далёка. Хоць прысутнасць людзей адчуваецца праз дэталі ці фрагменты ў пейзажах. Але галоўнае, што істотна – настрой, які мяняецца ад твора да твора. Недзе спалахне яркасцю – радасць. Недзе хмары гуляюць колерамі – замілаванне. Недзе змочнае неба напаўзае на рэчку – трывога. Альбо дарога імкне сярод палёў у белы свет – разважлівасць. Тут сутнасць не столькі ў тым, каб нешта новае адкрыць у пейзажным жанры, хоць варта выключаць, што для некага з нашых землякоў выстаўка і можа стаць крокам у свет мастацтва: дык яно ж пра прыгожае… Тут хутчэй размова пра заспакаяльны фон для жыцця ў спалучэнні са стрыманасцю, уласцівай беларускаму бытаванню. І ўсё ж з улучэннем эмоцый, якія так ці інакш счытваюцца ў творах. А без эмоцый якім можа быць чалавечае жыццё? У што ператвараецца чалавек, які перастае адчуваць – ці то радуецца, ці то засмучаецца, ці вядзе ўнутраны дыялог сам з сабою, паводле ўбачанага, ды наогул пра шляхі мастацтва, і беларускага ў прыватнасці.  

Да гэтага падштурхоўваюць работы аўтара, які з’яўляецца сябрам Беларускага саюзу мастакоў. Ён вучыўся ў Мінску, скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, а вось тэмы жывапісу чарпае ў мясцінах сваёй роднай Магілёўшчыны. Выстаўка працуе да сярэдзіны мая – варыянт, як правесці шмат святочных дзён.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.