Вы тут

Паназіралі, як вайскоўцы выконваюць задачы па ўзмацненні Дзяржграніцы


Як арганізавана нясенне службы байцамі Сіл спецыяльных аперацый, удалося ўбачыць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Сілы спецыяльных аперацый — прызнаная эліта беларускай арміі — цяпер задзейнічаны ў стварэнні бяспекі грамадзян і ўсіх важных аб'ектаў прыгранічнай тэрыторыі на поўдні краіны. Узброеныя Сілы Беларусі працягваюць выконваць задачу па абароне Дзяржаўнай граніцы, пастаўленую Прэзідэнтам.


Фота: БелТА

«Маячкі» бяспекі

Гарантаванне бяспекі людзей, спыненне парушэння Дзяржграніцы, выключэнне каналаў пастаўкі зброі, боепрыпасаў і наркотыкаў, ахова важных сацыяльных аб'ектаў, у тым ліку дарог і пуцеправодаў — гэтыя і іншыя задачы на гэтым участку выконваюць ваеннаслужачыя Сіл спецыяльных аперацый. Разам з байцамі кантрактнай службы на пасту і вайскоўцы тэрміновай службы.

На гэтую прыгранічную падкантрольную тэрыторыю магчымы праход толькі па пропусках. Арганізаваны кантрольна-прапускны пункт. У нясенні службы па прапускным рэжыме задзейнічаны вайскоўцы, аснашчаныя ў тым ліку цяжкім узбраеннем.

— Гатовы ў любы момант адбіць напад саперніка, — запэўнівае вайсковец Сіл спецыяльных аперацыі, які акурат нясе службу на КПП. — Працуе група надгляду: праверка транспартных сродкаў, дагляданне асоб, якія знаходзяцца ўнутры машыны, праверка дакументаў. Звяртаем увагу на любыя дробязі, якія могуць паказацца падазронымі. Працуе на КПП група кіравання, якая адказвае непасрэдна за ажыццяўленне прапускнога рэжыму і прымае рашэнне, прапускаць ці не. Група прыкрыцця абараняе з флангаў і прамы падыход да кантрольна-прапускнога пункта.

Як адзначаюць вайскоўцы, па выкананні кіроўцам патрабаванняў праходжання КПП можна ацаніць веданне сігналаў пропуску. Адметнасць праходжання праверкі транспартнага сродку на кантрольна-прапускным пункце — адгляд сістэм усяго электрычнага абсталявання машыны, у тым ліку фар, сігнала, шчотак, адкрыццё дзвярэй, багажніка і капота, запуск шклопад'ёмніка. Гэтая работа праводзіцца для выключэння тэрарыстычнай пагрозы. Яна ўкараняецца вайскоўцамі пасля вывучэння вопыту ваенных канфліктаў у розных кропках свету, у тым ліку чачэнскай кампаніі, работы міратворчых сіл у Ліване і спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі ва Украіне.

Што датычыцца арганізацыі кантрольна-прапускнога пункта, то ў інжынерным плане ён абсталяваны для магчымасці вядзення кругавой абароны. Забяспечана некалькі агнявых пунктах. У любую хвіліну гатовы выканаць пастаўленую задачу па ахове КПП і экіпаж бронетранспарцёра. БТР таксама нясе службу на агнявой пазіцыі.

Для падтрымання баявой гатоўнасці асабовага складу праводзіцца пастаянная змена абстаноўкі нясення службы: ваеннаслужачыя заступаюць у розны час і на розныя аб'екты. «Магу запэўніць, што нашы вайскоўцы — самыя падрыхтаваныя і матываваныя салдаты, гатовыя выконваць любыя задачы», — падкрэслівае намеснік камандзіра брыгады Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Вадзім Бабілевіч.

«Вочы» камандзіра і байцы нябачнага фронту

Ацаніць арганізацыю яшчэ аднаго элемента аховы ўдалося падчас нясення службы аператарам беспілотнага лятальнага апарата. У распараджэнні вайскоўцаў — беспілотны лятальны апарат тыпу Mavіc, ці, як яго ахрысцілі байцы, «вочы» камандзіра аддзялення. Разведка з неба вядзецца ў кругласутачным рэжыме. Аператар дрона нясе дзяжурства і выконвае сваю задачу ў суправаджэнні групы прыкрыцця.

— Робім не менш чым пяць вылетаў за суткі, — тлумачыць асаблівасці патрулявання з ужываннем беспілотнага лятальнага апарата вайсковец Сіл спецыяльнай аперацыі. — Дальнасць аблёту — каля васьмі кіламетраў у любым напрамку, вышыня — да 500 метраў. Беспілотнік можа развіваць хуткасць да 70 кіламетраў за гадзіну пры спрыяльных умовах надвор'я. Вядзём разведку розных участкаў мясцовасці. На працягу сарака хвілін машына сканіруе мясцовасць са стапрацэнтнай дакладнасцю.

У пункце палявога забеспячэння, дзе сканцэнтраваны ўвесь працэс атрымання і захоўвання прадуктаў, прыгатавання ежы для асабовага складу, нясуць службу «байцы нябачнага фронту» — так у брыгадзе завуць кухараў. Пункт палявога забеспячэння разгортваецца адным з першых на месцы дыслакацыі.

Ваеннаслужачая Наталля — кухар. Яна тлумачыць, што меню складваецца з улікам энергетычнай каштоўнасці страў. Не менш важны і смак. Палявое меню нічым не адрозніваецца ад таго, што атрымліваюць вайскоўцы пунктаў сталай дыслакацыі. Ваеннаслужачыя харчаваннем задаволены. Кажуць, што кухары ў стравы душу ўкладваюць: ежа нічым не адрозніваецца ад хатняй.

— Гатую як для сваіх дзяцей, ад душы, — прызнаецца Наталля. — Стравы падбіраюцца на аснове меню, якое ўлічвае ўсе патрабаванні для забеспячэння асабовага складу бялкамі, вугляводамі, вітамінамі. У рацыёне заўсёды ёсць мяса, крупы, сыр, выпечка, печыва, гародніна, сокі. Прадугледжана і святочнае меню.

— Знаходзімся тут дастаткова працяглы час, — звяртае ўвагу Вадзім Бабілевіч. — Дзякуючы падвозу гаруча-змазачных матэрыялаў і харчаванню гатовы ў аўтаномным рэжыме выконваць пастаўленыя задачы. Ваеннаслужачыя выконваюць сваю работу прафесійна. Гэта для нас не новае. Да таго ж у пункце дыслакацыі пастаянна праводзяцца заняткі па павышэнні прафесіяналізму і боегатоўнасці нашых падраздзяленняў.

Карысны вольны час

Падчас нясення службы па ўзмацненні ўчасткаў Дзяржаўнай граніцы для вайскоўцаў прадугледжана арганізацыя і вольнага часу. Кожныя выхадныя для тых, хто не задзейнічаны ў нясенні службы, ладзяць прагляд прафілактычных і мастацкіх фільмаў у дамах культуры ў населеных пунктах. Падзяліліся вайскоўцы, што з увагай сачылі і за Пасланнем Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

— Штотыдзень адпраўляем групу ваеннаслужачых у краязнаўчы музей найбліжэйшага райцэнтра, — расказвае намеснік камандзіра брыгады Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. — Імкнёмся, каб кожны вайсковец пабываў у музеі. Праводзім паказальныя выступленні, арганізоўваем прафарыентацыйную работу са школьнікамі, расказваем пра асаблівасці службы ў нашай брыгадзе, паказваем фільмы.

Асаблівасць нясення службы байцамі на прыгранічнай тэрыторыі ў тым, што ваеннаслужачыя знаходзяцца ў пастаянным кантакце з мясцовым насельніцтвам і прадстаўнікамі ўлады. Людзі разумеюць абстаноўку і гатовы аказваць патрэбную дапамогу. Праўда, на першапачатковым этапе некаторыя рознагалоссі з мясцовымі жыхарамі ўсё-такі былі. «Многія прывыклі адпачываць, збіраць грыбы там, дзе мы выконваем свае баявыя задачы, — удакладняе Вадзім Бабілевіч. — Цяпер жыхары паводзяць сябе па-іншаму. Яны разумеюць, што сёння неабходна нечым ахвяраваць для падтрымання бяспекі нашай краіны. І вайскоўцы ўсведамляюць, што яны гарантуюць бяспеку не толькі сваёй Радзіме, але і бацькам, блізкім людзям».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».