Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні перыядычна давядзецца перарабляць частку спраў, вяртаючыся да адкладзеных з-за непрадбачаных абставін. Неабходна сканцэнтравацца, каб накіраваць падзеі ў патрэбнае рэчышча. Важна выконваць лагічную паслядоўнасць у дзеяннях. Далёка не ва ўсім, што будзе адбывацца ў непасрэднай блізкасці ад вас, варта ўдзельнічаць. У канцы тыдня могуць узнікнуць сямейныя праблемы.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Прыродная кемлівасць дазволіць справіцца са шматлікімі важнымі задачамі. Аднак пажадана не перанапружвацца, а даць магчымасць падзеям ісці сваёй чарадой. У чацвер цалкам рэальна ўвасобіць у жыццё далёкія планы, не прапусціце гэты залаты час. Другая палова тыдня будзе ўвогуле больш прадукцыйнай. У пятніцу зможаце справіцца з даўняй праблемай, якая адчувальна перашкаджала ісці наперад. У суботу, магчыма, вашы ідэі не вельмі спадабаюцца блізкім.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ступень вашай прывабнасці, абаяння і арыгінальнасці будзе зашкальваць, так што вам забяспечана ўсеагульная ўвага. Абставіны складваюцца на вашу карысць. Павялічваецца верагоднасць цікавых сустрэч і знаёмстваў, а ранейшыя адносіны з некаторымі людзьмі вы зможаце ўбачыць у новым, спрыяльным святле. Можа ажыццявіцца запаветнае жаданне. І дапаможа ў гэтым каханы.


РАК. Сітуацыя, якая складзецца на гэтым тыдні, можа справакаваць спрэчку з калегамі па працы — паспрабуйце па-філасофску паставіцца да яе і ператварыць у займальную гутарку, гэта вам па сілах. Цяпер вам неабходны спатканні, сустрэчы з сябрамі і актыўны адпачынак. Не ўвязвайцеся ў інтрыгі і не зважайце на плёткі. Пазітыўны погляд на свет дадасць энергіі і ўдачы.


ЛЕЎ. Вы можаце адчуць прыліў творчай энергіі. Ёсць шанц многага дамагчыся, але пазбягайце пустых, цяжкіх размоў. Вас чакае поспех, калі будзеце працаваць у калектыве аднадумцаў. Лёс прапануе пайсці на абдуманую рызыку і дапаможа зрабіць удалую стаўку. Праца пагражае запатрабаваць ад вас максімальнай аддачы сіл і часу, аб'ектыўна ацаніце рэальныя магчымасці. Хуткасць рэакцыі, сабранасць і зладжанасць у дзеяннях прынясуць добрыя вынікі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні асабліва важна не мітусіцца і не панікаваць, нават калі адбудзецца штосьці, што выб'е вас з каляіны. Засяродзьцеся, разгледзьце сітуацыю, якая склалася з усіх бакоў, гэта сэканоміць час і сілы. Чацвер — добры дзень для навуковай, творчай або інтэлектуальнай работы, для вучобы і ўдасканалення ведаў. У гэты дзень важная пунктуальнасць. У суботу вельмі непажадана працаваць, адпачынак можа быць актыўным, але ні ў якім разе не працоўным.


ШАЛІ. Унутраная і знешняя гармонія зберагуць вас ад непатрэбных эмацыянальных усплёскаў. У пачатку тыдня непажадана занадта расслабляцца, бо можа высветліцца, што частка спраў не церпіць адкладу. У чацвер, перш чым узяцца за буйную справу, правільна ацаніце свой патэнцыял. У выхадныя дні паспрабуйце надаць дастаткова часу сябрам і сям'і.


СКАРПІЁН. Прыйшла пара шмат што змяніць, пачаць рэалізоўваць свае планы, каб не ўпусціць спрыяльны момант. Серада можа стаць адным з самых плённых дзён, вы прымеце правільнае рашэнне. У канцы тыдня паспрабуйце надаць хоць трохі ўвагі дому, гэта ўдалы час, каб пазбавіцца ад назапашанага хламу без якіх-небудзь шкадаванняў.


СТРАЛЕЦ. Пажадана не аддавацца пустым марам, а ставіць перад сабой толькі дакладныя, канкрэтныя задачы, улічваючы сітуацыю, якая склалася. У аўторак інтуіцыя падкажа правільныя рашэнні. Сумленнасць заўсёды была адной з галоўных вашых добрых якасцяў, не спрабуйце крывіць душой нават у думках. У пятніцу вашымі памагатымі могуць стаць стараннасць і акуратнасць. Паменш самарэкламы, аповедаў аб сабе і гутарак пра недахопы навакольных. У суботу старайцеся пазбягаць усплёскаў эмоцый.


КАЗЯРОГ. Вас чакае шмат сустрэч, тэлефонных званкоў. Удача абяцае суправаджаць у дзелавых паездках і ў хатніх клопатах. Толькі будзьце больш акуратнымі і не пераходзьце разумных меж у зносінах. Паспрабуйце не адцягвацца ад галоўных мэт. У чацвер можаце разлічваць на дапамогу надзейных партнёраў. У нядзелю лепш вырашаць усе сямейныя праблемы мірным шляхам ці перанесці спрэчныя пытанні на наступны тыдзень.


ВАДАЛІЎ. Надыходзіць цікавы тыдзень, калі можна актыўна і з задавальненнем папрацаваць. Энергія творчасці і стварэння віруе, таму вам многае будзе ўдавацца. Сітуацыя, магчыма, запатрабуе высокай працаздольнасці. Новыя людзі могуць адыграць істотную ролю ў пабудове вашай кар'еры, рэалізацыі ідэй. Паспрабуйце менш гаварыць і больш слухаць. У асабістым жыцці не выключаны расчараванні. Нядзеля — удалы дзень для паездак і пачатку вандраванняў.


РЫБЫ. На гэтым тыдні не імкніцеся вырашыць усе праблемы зараз, не будуйце грандыёзных планаў і не прыступайце да іх ажыццяўлення. Цяпер у вас нічога не атрымаецца, вы толькі выдаткуеце свае сілы марна і будзеце дарма раздражняць навакольных, якіх можаце ўцягнуць у арбіту сваёй бурнай, але, на жаль, бескарыснай дзейнасці. Замест гэтага дакладна расплануйце сваю працу, вылучыце галоўнае і займіцеся толькі гэтай справай. У сярэдзіне тыдня ўзрастае верагоднасць памылак.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.