Вы тут

Белэнерга і Расатам падпісалі пагадненне аб лічбавых двайніках і трэнажорабудаўніцтве


Аб’яднанне «Белэнерга» і таварыства «Белэнергарамналадка» з беларускага боку і Інжынерна-тэхнічны цэнтр «Джэт» і офіс Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі – з расійскага падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве ў сферы рэалізацыі сумесных праектаў, трэнажорабудаўніцтва і стварэння лічбавых двайнікоў.


«Патэнцыял партнёрства нявычарпаны»

Дакумент будзе скіраваны на супрацоўніцтва ў сферы лічбавых тэхналогій і трэнажорабудаўніцтва. У Мінэнерга надаюць асаблівую ўвагу гэтаму накірунку, выказаўся Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі:

— Выкарыстанне сучасных трэнажораў на энергетычных аб’ектах дазваляе забяспечыць высокі ўзровень падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі персанала, а таксама надзейную эксплуатацыю энергететычнага абсталявання ў цэлым. У Беларусі ёсць пэўныя напрацоўкі і накоплены адпаведны вопыт. Мы зацікаўлены вывучыць магчымасці Дзяржкарпарацыі «Расатам», тым больш, што ўжо ёсць станоўчы вопыт — у навучальна-трэніровачным цэнтры БелАЭС пры падтрымцы Расатама ўстаноўлены поўнамаштабны трэнажор, які цяпер эфектыўна эксплуатуецца. Ён з’яўляецца дакладнай копіяй пульта кіравання энергетычнага блока атамнай станцыі. 

Падпісанне пагаднення і накірунак сумеснай работы важны і з пункту гледжання імпартазамяшчэння, асабліва ў перыяд знешніх абмежаванняў. Такім чынам, яно з’яўляецца чарговым крокам па шляху ўмацавання тэхналагічнага суверэнітэту краін, падкрэсліў міністр.

Супрацоўніцтва Беларусі з Дзяржкарпарацыяй «Растам» развіваецца па шэрагу накірункаў: ад будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС да праектаў у сферы ядзернай медыцыны і электратранспарту. «Патэнцыял гэтага партнёрства нявычарпаны, і наперадзе ў нас шмат новых перспектыўных праектаў», падсумаваў Віктар Каранкевіч.

Партнёрства Беларусі і Расатама — залог тэхналагічнай незалежнасці не толькі тут і цяпер, але і ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве, упэўнена дырэктар па лічбавізацыі Дзяржкарпарацыі «Расаатам» Кацярына Сонцава:

— Лічбавыя тэхналогіі — аснова, якая будзе вызначаць канкурэнтаздольнасць прамысловасці, энергетыкі і эканомікі ў цэлым. Падпісанне пагаднення — наш першы і значны крок у сумесным руху па стварэнні лічбавых тэхналогій новага пакалення, якія дазволяць падтрымаць нашы эканомікі на сусветным узроўні.

Трэнажоры для бяспекі і эканоміі

Сяргей Крамарэнка

Аб’яднанымі намаганнямі можна ствараць сучасны і запатрабаваны прадукт не толькі для Беларусі, але і для Расіі, а таксама трэціх краін, заўважыў генеральны дырэктар «Белэнергарамналадка» Сяргей Крамарэнка, гаворачы пра супрацоўніцтва ў трэнажорабудаўніцтве:

— За апошні час трэнажоры былі распрацаваны для Наваполацкай і Віцебскай ЦЭЦ, на чарзе — стварэнне для Новалукомльскай ДРЭС. Гэтыя прылады дазваляюць персаналу адпрацоўваць навыкі работы па выкананнні аператыўных задач на энергетычным абсталяванні ў рэжыме рэальнага часу.

Павел Дрозд

У Беларускай энергасістэме будуць адкрывацца 12 станцый высокага ціску. І супрацоўніцтва ў накірунку трэнажорабудаўніцтва неабходнае, каб навучыць персанал правільна дзейнічаць у любой сітуацыі і ўмець прымаць аператыўныя рашэнні па ўстараненні няспраўнасцей, расказаў генеральны дырэктар Белэнерга Павел Дрозд:

— Лічбавізацыя дапамагае больш якасна і надзейна абслугоўваць спажыўцоў і больш аператыўна вырашаць энергетычныя задачы. Трэнажоры неабходныя на аб’ектах цеплавой генерацыі, а ў будучым — і на падстанцыях.

Аляксей Кавалевіч

Расія гатова прапанаваць Беларусі самыя сучасныя і навукаёмістыя матэматычныя мадэлі і трэнажоры як для АЭС, так і для цеплавых станцый БелАЭС, расказаў кіруючы дырэктар Інжынерна-тэхнічнага цэнтра «Джэт» Аляксей Кавалевіч:

— Трэнажоры павышаюць бяспеку і надзейнасць эксплуатацыі станцый, чым паляпшаюць эканоміку, бо кожнае спыненне — гэта даволі вялікая страта грошай, а шмат спыненняў адбываецца праз чалавечы фактар.

На трэнажорах на цеплавых станцыях будуць мадэліравацца тыя ж сітуацыі нармальнай і аварыйнай работы, як і на трэнажоры, які працуе на БелАЭС. Такое абсталяванне з’явіцца на 12 цеплавых станцыях высокага ціску ва ўсіх абласцях Беларусі.

Станіслаў Лявіцкі

З 2019 года ў Расатаме быў створаны лічбавы дывізіён, які мае звыш 200 асобных лічбавых рашэнняў, якімі расіяне гатовыя падзяліцца з беларусамі ў галінах сельскай і лясной гаспадарках, прамысловсці, машынабудаўніцтве і іншых, заўважыў Станіслаў Лявіцкі, дырэктар краінавага офісу Дзяржкарпарацыі «Расатам»:

— Соллю, з якой мы прыйшлі да вялікага стала Беларусі, з’яўляецца распрацоўка глабальнай цяжкай ПЛМ-платформы. Як упаўнаважаны орган Расіі наша карпарацыя прапануе на ўзроўні рэгіянальных органаў дзяржаўнага кіравання міністэрстваў і арганізацый увайсці ў два інстытута. Гэта савет заказчыкаў па ПЛМ-сістэмам і архітэктурны савет, каб мы маглі ўлічыць усе патрэбы Беларусі і ўраспрацоўцы кода і модулей. І мы ўжо ўбачылі шэраг цікавых напрацовак беларускіх кампаній. 

Усе прысутныя адзначылі, што партнёрства, якое пачалося на палях міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБА-2023, вельмі важнае для развіцця шэрагу беларуска-расійскіх праектаў. А высокатэхналагічныя лічбавыя рашэнні будуць скіраваны на павышэнне эфектыўнасці ўсіх галін народай гаспадаркі.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».