Вы тут

Прайшла цырымонія да Дню памяці Катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства


Штогод 27 Нісана па яўрэйскім календары (сёлета гэта 18 красавіка) дзяржава Ізраіль адзначае Дзень Катастрофы і Гераізму еўрапейскага яўрэйства. У гэты дзень па ўсім Ізраілі праходзяць жалобныя цырымоніі, прысвечаныя памяці аб 6 мільёнах габрэяў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны, і гераізму супраціву. У гады вайны ў Беларусі было знішчана больш за восемсот тысяч яўрэяў.


18 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася цырымонія, прысвечаная гэтай журботнай даце.

Перад пачаткам цырымоніі ўдзельнікі мерапрыемства маглі азнаёміцца з выставамі «Яўрэйскі супраціў нацызму ў гады Халакосту» з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і «Мастацтва ў гады Халакосту».

У памяць аб загінуўшых Часовы Павераны Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Цві Міркін, начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Нікалайчык, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Алег Рагатнікаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, былы вязень мінскага гета, партызан Якаў Краўчынскі, мадрых моладзевага клуба «Натыў»- Ізраільскага культурнага цэнтра Глеб Грушэцкі запалілі шэсць свечак.

Дзвюма хвілінамі маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых.

Мемарыяльны інстытут гісторыі Катастрофы і Гераізму еўрапейскага яўрэйства Яд Вашэм прыняў рашэнне ўшанаваць Мікалая і Любоў Барысавец ганаровым званнем Праведнікаў народаў свету. Ганаровая грамата і медаль Праведнікаў народаў свету была ўручана дачцэ — Тамары Шпакоўскай, бо бацькі пайшлі з жыцця.

— Я ўдзячна ўсім, хто прыняў удзел ва ўзнагароджанні маіх бацькоў, якія выратавалі падчас вайны жыцці сваіх суседзяў: Герша і Берты Каўбаснік. Шчаслівая, што памяць пра бацькоў Жывая, — сказала Тамара Шпакоўская. — Гэтая ўзнагарода-самае дарагое, што ёсць у мяне. Гэтая ўзнагарода для мяне, маіх родных і блізкіх — ужо сямейная рэліквія!

Цырымонію арганізавалі Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і «Натыў» — Ізраільскі культурны цэнтр пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.